• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    За якія відэа ў сацсетках могуць прыцягнуць да адказнасці? Размова не пра пратэсныя ролікі

    Часта тых, хто няправільна паркуецца або па-хамску сябе паводзіць, здымаюць на відэа і выкладаюць у сеціва. Дырэктар Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных Андрэй Гаеў сцвярджае, што такі самасуд чыніць нельга.

    За якія відэа ў сацсетках могуць прыцягнуць да адказнасці РБ

    Ілюстрацыйны здымак. Фота: AP Pho­to / Pavel Bed­nyakov

    «Калі ёсць нейкі момант парушэння чалавекам, звязаны з прыпаркаваным ім няправільна аўтамабілем, ці з парушэннем грамадскага парадку, ці з абразай аднаго грамадзяніна іншым, то неабходна звяртацца ў праваахоўныя органы», — сказаў Андрэй Гаеў БелТА, дадаўшы, што распаўсюджванне звестак пра чалавека без яго згоды — парушэнне закона. «Самасуд ладзіць нельга, ёсць прыкметы парушэнняў — на гэта ёсць упаўнаважаныя органы».

    У Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных неяк звяртаўся чалавек, пра якога выклалі негатыўны ролік у тыктоку. «Было пацверджана, што падстаў для размяшчэння такога роду інфармацыі не было. І грамадзянін, які размясціў такую інфармацыю, быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці», — расказаў Андрэй Гаеў.

    «Нядаўна адбылася сітуацыя з настаўнікам у школе, які быў прыцягнуты адміністрацыяй установы адукацыі да адказнасці. Гэта стала даступна ўдзельнікам школьнага чата, дзе адзін з бацькоў гэтыя звесткі размясціў. Пра настаўніка стала распаўсюджвацца інфармацыя персанальнага плана ў межах канкрэтнага выпадку сярод значнага кола асоб. У выніку чалавек не змог працягнуць працу ў гэтай установе адукацыі. І выбраная справа жыцця аказалася для яго закрытай», — расказаў Гаеў.

    Да крымінальнай адказнасці аднойчы прыцягнулі беларуса, які негатыўна паказаў працу работніка крамы. Тая інфармацыя, па словах Гаева, псіхалагічна паўплывала на работніка і яго дзіця. Таму на таго, хто размясціў яе, завялі крымінальную справу, бо былі прычынены маральныя пакуты.

    Часам бачанне Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных разыходзіцца з падыходам іншых органаў. Так, у цэнтры выказваліся, што выводзіць на табло нумары машын тых, хто не прайшоў тэхагляд або не прышпіліўся, не па законе. ДАІ з гэтым не пагадзілася.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.