• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Аператара Сяргея Кавалёва аштрафавалі за стрым з прэс-канферэнацыі ў «Паедзем паядзім»

    Аператар Сяргей Кавалёў атрымаў па пошце судовую пастанову, у якой гаворыцца пра штраф у 980 рублёў.

    Яго прызначылі за стрым з прэс-канферэнцыі ў рэстарацыі «Паедзем паядзім», які наш сайт вёў 20 ліпеня. Грашовае пакаранне прызначыла 11 верасня суддзя суда Бабруйскага раёну і Бабруйску Алена Гормаш.

    З суда тэлефанавалі Сяргею Кавалёву і папярэдзілі пра паседжанне. Журналіст на яго не пайшоў, адпаведна справу разгледзелі без яго. Тыдзень таму стала вядома, што за стрым з рэстарацыі ў Курапатах пакаралі і журналістку Кацярыну Андрэеву – ёй прызначылі 1225 рублёў штрафу.

    Гэта не першы штраф Сяргею Кавалёву ў гэтым годзе. 9 жніўня яго аштрафавалі на 40 базавых за стрым ля рэстарацыі «Гранд Кушавель», а 28 чэрвеня – на 30 базавых за стрым з Дня прафсаюзаў. У выніку агульная сума штрафаў аператару склала 2695 рублёў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці