Архіў
Адфільтраваць па даце публікацыі
Хто падарыў пазыўныя Беларускаму радыё? Нататкі з жыцця кампазітара
Прайшоў вайну, стаў адным з самых вядомых кампазітараў Беларусі XX стагоддзя і падарыў Беларускаму радыё пазыўныя. PALATNO расказвае пра Уладзіміра Алоўнікава.
Скандал ва Украіне: за камандай журналістаў-расследавальнікаў сачылі. Медыйшчыкі лічаць гэта кампаніяй па запалохванні
У гучны скандал трапіла каманда расследавальнікаў з украінскага праекта Bihus.Info. З'явілася відэа, на якім зафіксавана, як яго супрацоўнікі ўжываюць, верагодна, забароненыя рэчывы. Хто сачыў за камандай і арганізаваў зліў? Першакрыніца сюжэту — інфармацыйны рэсурс «Народная правда», галоўрэд якой Марыя Швяцова нібыта працавала ў «Нашай Ниве» (назва выдання пазначаная менавіта так). У беларускай рэдакцыі «НН» гэтую інфармацыю нам абверглі.
У Кыргызстане арыштавалі 11 незалежных журналістаў. Праваабаронцы выступілі з заявай
У Кыргызстане прайшлі масавыя ператрусы і допыты ў рэдакцыях незалежных медыяў, 11 журналістаў узялі пад варту. Рэпрэсіі ў дачыненні да прадстаўнікоў СМІ асудзілі «Рэпарцёры без межаў», Міжнародны інстытут прэсы, міжнародныя праваабарончыя арганізацыі.
CPJ заклікаў беларускія ўлады зняць абвінавачванні з журналіста Аляксандра Зянкова
Таксама Камітэт па абароне журналістаў (CPJ) патрабаваў ад беларускіх уладаў раскрыць абвінавачванні супраць журналіста Алеся Сабалеўскага і прычыну нядаўняга затрымання журналіста Яўгена Глушкова.
На дзвюх іранскіх журналістак, якіх раней вызвалілі, завялі новую крымінальную справу
Як высветлілася, з вызваленнем Элахе Махамадзі і Нілафар Хамідзі не ўсё склалася гладка. Хоць іранскі рэжым зрабіў крок насустрач, ён не змог не азмрочыць шчаслівы момант для прыхільнікаў журналістак і свабоды слова. У дачыненні да жанчын распачалі новую крымінальную справу па законе аб нашэнні хіджабаў.
Free Belarus Center шукае PR-менеджэра_ку
Free Belarus Center шукае ў каманду PR-менеджэра_ку на парт-тайм.
Магілёўскага блогера і былога журналіста Алеся Сабалеўскага прызналі палітычным зняволеным
Адпаведная заява беларускай праваабарончай супольнасці выйшла 18 студзеня. У ёй, у прыватнасці, гаворыцца, што «рэпрэсіўныя дзеянні ў дачыненні да Алеся Сабалеўскага з’яўляюцца працягам мэтанакіраванай палітыкі ўладаў па абмежаванні распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне і працягам наступу на свабоду слова».
Новы сайт «Брестской газеты» прызнаны «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй»
Рашэнне пра прызнанне сайта bgmedia.site «экстрэмісцкім» 15 студзеня прыняў суд Ленінскага раёна Брэста. Гэта ўжо другая спроба праз суд абвясціць інтэрнэт-рэсурс «па-за законам»: 26 лістападa 2021г. сайт «Брестской газеты», які тады меў ідэнтыфікатар b-g.by, ужо прызнавалі «экстрэмісцкім».
Колькасць зняволеных журналістаў набліжаецца да рэкордна высокага ўзроўню. CPJ прадставіў сваю справаздачу за 2023 год
Услед за справаздачай «Рэпарцёраў без межаў», пра якую мы падрабязна пісалі ўжо, з'явіўся перапіс Камітэта па абароне журналістаў (CPJ). Даследаванне паказвае, што больш за 65% журналістаў, уключаных у гэты дакумент, абвінавачваюцца ў распаўсюджванні ілжывых навін і дзеяннях, накіраваных супраць дзяржавы, такіх як тэрарызм, у адплату за свае крытычныя рэпартажы.
«Фінансаванне беларускіх медыяў пагаршаецца. Усё больш адчуваецца канкурэнцыя з боку расійскіх СМІ». Што рабіць?
Трывожны кейс з сайтам KYKY — гэта не выпадковасць. Хутчэй за ўсё праблемы з фінансаваннем у бліжэйшы час адчуюць многія незалежныя медыя. Пасля трох гадоў працы ў выгнанні для беларускіх СМІ надышоў чарговы перыяд турбулентнасці, і ўжо відавочна, што не ўсе мінуць яго паспяхова. Але ці ёсць выйсце?
«Агульная траўма ў нас — вельмі моцны хранічны стрэс». Аўтарка праекту «Трэба пагаварыць» Марыя Грыц — пра гутаркі з беларусамі
Пра якія праблемы хочуць размаўляць цяпер беларусы? З якімі праблемамі яны сутыкаюцца ў Беларусі і эміграцыі? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае аўтарка і вядоўца праграмы «Трэба пагаварыць» Марыя Грыц у гутарцы з Юліяй Сівец на Беларускім Радыё Рацыя.
«Прыярытызацыя беларускага кантэнту над расійскім». Святлана Ціханоўская перадала ў Google запыт ад журналістаў
Навіны з Швейцарыі, дзе з працоўным візітам знаходзілася Святлана Ціханоўская. У Давосе дэмакратычная лідэрка сустрэлася з адной з кіраўніц Google і перадала спіс запытаў ад беларускіх журналістаў і грамадзянскай супольнасці.
Адбываюцца масавыя спробы ўзлому тэлеграм-акаўнтаў беларусаў. Як абараніцца?
Чытачы «Нашай Нівы» паведамляюць, што за апошні месяц у іх саміх або іх знаёмых былі спробы ўзламаць акаўнты на беларускіх нумарах. Простыя правілы дазволяць вам не даць захапіць акаўнт.
Сына пісьменніка і журналіста Сяргея Антонава затрымалі за абразу Лукашэнкі
Затрыманне Арцёма Антонава адбылося ўвечары 26 снежня ў Быхаве. Хлопца забралі ў міліцыю, патлумачыўшы, што суседзі скардзяцца на гучную музыку ў кватэры. Абвінавачанне паводле артыкула 368 Крымінальнага кодэкса грунтуецца на тым, што ў міліцэйскай машыне па дарозе ў пастарунак Арцём нібыта абразліва выказваўся пра Аляксандра Лукашэнку.
У Польшчы стварылі парламенцкую камісію па расследаванні магчымага праслухоўвання спецслужбамі палітыкаў і журналістаў
З журналісцкага расследавання вынікае, што паліцыя і спецслужбы вялі праслухоўванне тагачасных апазіцыйных палітыкаў, грамадскіх дзеячаў і журналістаў.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці