• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Кыргызстане арыштавалі 11 незалежных журналістаў. Праваабаронцы выступілі з заявай

    У Кыргызстане прайшлі масавыя ператрусы і допыты ў рэдакцыях незалежных медыяў, 11 журналістаў узялі пад варту. Рэпрэсіі ў дачыненні да прадстаўнікоў СМІ асудзілі «Рэпарцёры без межаў», Міжнародны інстытут прэсы, міжнародныя праваабарончыя арганізацыі.

    18 студзеня 2024 года суд у Бішкеку на два месяцы арыштаваў 11 журналістаў рэдакцый Temirov Live, «Айт, Айт Дэсэ», «Арча Медыя», «Алга Медыя», «ПалітКлініка» і Nur Press. Напярэдадні супрацоўнікі МУС затрымалі іх па справе аб закліках да масавых беспарадкаў, перадае мясцовая служба Радыё Свабода.

    Усе затрыманыя — былыя або дзеючыя супрацоўнікі расследавальніцкага YouTube-канала Temirov Live. Міністэрства ўнутраных спраў Кыргызстана нібыта знайшло ў іх публікацыях «заклікі да масавых беспарадкаў». Па адпаведным артыкуле крымінальнага кодэкса журналістам пагражае ад пяці да васьмі гадоў пазбаўлення волі. Пра якія менавіта публікацыі ідзе гаворка — не паведамляецца.

    Заснавальнік Temirov Live і «Айт Айт Десе» Балот Тэміраў мяркуе, што прычынай узбуджэння крымінальных спраў супраць журналістаў сталі апошнія матэрыялы пра міністра ўнутраных спраў Улана Ніязбекава.

    «Гэта помста супрацоўнікаў МУС і міністра за нашу журналісцкую дзейнасць», — сказаў у каментары ВВС Тэміраў.

    Ён растлумачыў, што іх каманда публікавала расследаванні аб маёмасці сваякоў кіраўніка МУС і крадзяжы 750 тысяч долараў супрацоўнікамі праваахоўных органаў.

    «З пастановы аб узбуджэнні справы мы бачым, што для іх з’яўляецца заклікам да масавых беспарадкаў.  Для іх “дыскрэдытацыя кіраўніцтва краіны заахвочвае насельніцтва да гвалтоўных дзеянняў”, гэта значыць любая крытыка ўлады з’яўляецца заклікам», — сказаў Тэміраў.

    16 і 17 студзеня журналісты некалькіх незалежных выданняў у Бішкеку перажылі масавыя ператрусы і допыты. У першы дзень супрацоўнікі Дзяржкамітэта нацыянальнай бяспекі Кыргызстана зрабілі ператрус і апячаталі офіс інфармацыйнага агенцтва 24.kg па справе аб прапагандзе вайны. У той жа дзень 11 дзейных і былых супрацоўнікаў Temirov Live затрымалі на 48 гадзін, а пасля адправілі ў СІЗА‑1 Бішкека на два месяцы.

    Праваабаронцы заклікалі вызваліць журналістаў

    Восем міжнародных праваабарончых арганізацый зрабілі сумесную заяву, у якой заклікалі ўлады Кыргызстана спыніць крымінальныя справы супраць рэдакцый СМІ, адкрытыя на падставе «прапаганды вайны» і «закліку да масавых беспарадкаў».

    «Неабходна, каб улады неадкладна спынілі свае рэпрэсіўныя дзеянні супраць незалежных СМІ і журналістаў, а таксама дазволілі ім асвятляць падзеі ў краіне і астатнім свеце, не асцерагаючыся адплаты», — гаворыцца ў звароце.

    Заяву падпісалі такія арганізацыі, як Human Rights Watch, Міжнароднае партнёрства па правах чалавека (IPHR), Peo­ple in Need і Хельсінскі фонд па правах чалавека.

    Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека таксама выступіла ў падтрымку незалежных медыяў.

    Неадкладна вызваліць журналістаў заклікалі Міжнародны інстытут прэсы (IPI) і міжнародная няўрадавая арганізацыя «Рэпарцёры без межаў».

    Чытайце яшчэ:

    На дзвюх іранскіх журналістак, якіх раней вызвалілі, завялі новую крымінальную справу

    Колькасць зняволеных журналістаў набліжаецца да рэкордна высокага ўзроўню. CPJ прадставіў сваю справаздачу за 2023 год

    Магілёўскага блогера і былога журналіста Алеся Сабалеўскага прызналі палітычным зняволеным

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Карцер, ПКТ, ШИЗО — что это такое? Как наказывают политзаключенных, которые уже находятся за решеткой

    «Медиазона» часто пишет новости о том, как заключенных отправляют в ШИЗО, ПКТ или переводят на тюремный режим. В колониях политзаключенные не сидят в камерах, а живут в бараках, ходят на работу по улице. Но даже этих «удобств» можно лишить. По сути, осужденные отбывают двойное наказание — часто по надуманным поводам — мерзнут в одиночных камерах, дышат хлоркой и не получают письма. «Медиазона» рассказывает, как наказывают тех, кто уже наказан заключением в колониию и СИЗО.
    28.06.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці