Архіў
Адфільтраваць па даце публікацыі
«Фінансаванне беларускіх медыяў пагаршаецца. Усё больш адчуваецца канкурэнцыя з боку расійскіх СМІ». Што рабіць?
Трывожны кейс з сайтам KYKY — гэта не выпадковасць. Хутчэй за ўсё праблемы з фінансаваннем у бліжэйшы час адчуюць многія незалежныя медыя. Пасля трох гадоў працы ў выгнанні для беларускіх СМІ надышоў чарговы перыяд турбулентнасці, і ўжо відавочна, што не ўсе мінуць яго паспяхова. Але ці ёсць выйсце?
«Агульная траўма ў нас — вельмі моцны хранічны стрэс». Аўтарка праекту «Трэба пагаварыць» Марыя Грыц — пра гутаркі з беларусамі
Пра якія праблемы хочуць размаўляць цяпер беларусы? З якімі праблемамі яны сутыкаюцца ў Беларусі і эміграцыі? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае аўтарка і вядоўца праграмы «Трэба пагаварыць» Марыя Грыц у гутарцы з Юліяй Сівец на Беларускім Радыё Рацыя.
«Прыярытызацыя беларускага кантэнту над расійскім». Святлана Ціханоўская перадала ў Google запыт ад журналістаў
Навіны з Швейцарыі, дзе з працоўным візітам знаходзілася Святлана Ціханоўская. У Давосе дэмакратычная лідэрка сустрэлася з адной з кіраўніц Google і перадала спіс запытаў ад беларускіх журналістаў і грамадзянскай супольнасці.
Адбываюцца масавыя спробы ўзлому тэлеграм-акаўнтаў беларусаў. Як абараніцца?
Чытачы «Нашай Нівы» паведамляюць, што за апошні месяц у іх саміх або іх знаёмых былі спробы ўзламаць акаўнты на беларускіх нумарах. Простыя правілы дазволяць вам не даць захапіць акаўнт.
Сына пісьменніка і журналіста Сяргея Антонава затрымалі за абразу Лукашэнкі
Затрыманне Арцёма Антонава адбылося ўвечары 26 снежня ў Быхаве. Хлопца забралі ў міліцыю, патлумачыўшы, што суседзі скардзяцца на гучную музыку ў кватэры. Абвінавачанне паводле артыкула 368 Крымінальнага кодэкса грунтуецца на тым, што ў міліцэйскай машыне па дарозе ў пастарунак Арцём нібыта абразліва выказваўся пра Аляксандра Лукашэнку.
У Польшчы стварылі парламенцкую камісію па расследаванні магчымага праслухоўвання спецслужбамі палітыкаў і журналістаў
З журналісцкага расследавання вынікае, што паліцыя і спецслужбы вялі праслухоўванне тагачасных апазіцыйных палітыкаў, грамадскіх дзеячаў і журналістаў.
Ідэолагі Гродна выдаткуюць 120 000 рублёў на публікацыі ў дзяржпрэсе
Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама шукае газету, якая размесціць яго публікацыі ў газетах. Яны будуць з’яўляцца да 24 снежня 2024. На гэта з гарадскога бюджэту вылучаюць 120 000 рублёў. Прэтэндаваць на грошы могуць толькі дзяржаўныя СМІ, якія і так фінансуюцца з бюджэту.
Стипендия Института Рейтер для журналистов (дедлайн — 19 февраля)
Институт Рейтер по изучению журналистики принимает заявки от опытных журналистов на стипендиальную программу в Оксфордском университете (Великобритания).
Украінскія фатографы звярнуліся да World Press Photo з патрабаваннем выключыць са складу журы расіянку. Ім адмовілі
Арганізатары World Press Photo 2024 не будуць пазбаўляць расійскую фатографку Марыю Гельман сяброўства ў журы еўрапейскай часткі конкурсу. Пра гэта «Суспільне Культура» паведаміў дырэктар па камунікацыях World Press Photo Эндру Дэвіс. З патрабаваннем змяніць склад журы да дырэкцыі конкурсу звярнулася Украінская асацыяцыя прафесійных фатографаў (УАПФ).
У Азербайджане працягваюцца арышты незалежных журналістаў
Паліцыя Азербайджана затрымала палітаглядальніка рэгіянальнага выдання JAMnews Шахіна Рзаева. Як зазначае Руская служба BBC, гэта ўжо 14-ты супрацоўнік СМІ, якога ў Азербайджане арыштавалі з лістапада 2023 года.
Аўтамабільны партал ABW абвясціў аб аднаўленні працы, але з іншымі заснавальнікамі
Сёння, 17 студзеня, партал ABW пачаў аднаўляць навінавую стужку. У першай жа публікацыі пасля вымушанага перапынку выданне паведамляе, што сярод прыхільнікаў знайшліся тыя, хто захацеў стаць новым уладальнікам ABW. Аднак у выходных дадзеных па-ранейшаму пазначана ТАА «Бонусторг».
У Брэсце суды павялічылі «экстрэмісцкі» спіс за кошт СМІ, але зрабілі гэта з памылкамі
У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў 16 студзеня 2024 года адбылося чарговае абнаўленне. У тым ліку пасля новых рашэнняў судоў Брэсцкай вобласці.
Сайт «Народнай Волі» не абнаўляецца з 7 снежня
У жніўні сайт змаўкаў таксама, але доўжылася тое маўчанне ўсяго восем дзён.
Незалежны праект «Это Минск, детка» адкрывае вакансію аператара-мантажора
Лакацыя — Варшава.
Почти два года большинство белорусов напрямую платит деньги на работу госпропаганды. Какой контент делают за эти средства?
В Беларуси с весны 2022 года работает схема по дополнительному финансированию государственных медиа. Им направляют деньги, полученные в результате сбора в 10% или 20% со всех рекламодателей страны, также госСМИ получают часть налога на добавленную стоимость, поступившего от реализации услуг передачи данных (то есть, например, от оплаты услуг мобильной связи или интернета).
На что же в конечном итоге идут эти деньги? «Зеркало» нашло проекты, которые финансируют через введенный почти два года назад сбор. В основном в них рассказывают про хорошего Лукашенко, плохую Украину и упадок Запада. Но иногда и поют.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці