• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Конкурс фотаздымкаў прыроды BigPicture (дэдлайн — 1 сакавіка)

    Каліфарнійская акадэмія навук прымае заяўкі на ўдзел у конкурсе фатаграфій прыроды BigPicture. Удзельнічаць могуць фатографы з усіх краін свету.

    На конкурс прымаюць фатаграфіі, прысвечаныя багатай разнастайнасці жыцця на Зямлі. Галоўны прыз — 5 000 долараў ЗША.

    Катэгорыі:

    • мастацтва прыроды;

    • жыццё ў вадзе;

    • крылатыя істоты;

    • краявіды, водныя пейзажы і флора;

    • наземны жывёльны свет;

    • чалавек і прырода;

    • фотагісторыя-2024: незвычайныя перспектывы.

    Увага! Конкурс платны:

    • да 10 адзіночных выяваў у любой катэгорыі — 25 долараў ЗША;

    • адна фотагісторыя з шасці-васьмі малюнкаў — 15 долараў ЗША.

    Пераможцы атрымаюць грашовыя прызы на агульную суму 12 000 долараў ЗША. Удзельнікі, якія занялі першыя месцы ў кожнай катэгорыі, атрымаюць па 1 000 долараў ЗША, а іх фатаграфіі пакажуць на выставе.

    Заяўкі прымаюцца да 1 сакавіка.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці