Архіў
Адфільтраваць па даце публікацыі
У гадавіну затрымання Андрэя Аляксандрава і Ірыны Злобінай ARTICLE 19 патрабуе вызвалення палітвязняў
Сёння, 12 студзеня, роўна тры гады таму як былі затрыманыя медыяменеджэр Андрэй Аляксандраў і яго сяброўка, а цяпер жонка Ірына Злобіна. З гэтай нагоды праваабарончая арганізацыя ARTICLE 19 паўтарае свой заклік да неадкладнага вызвалення палітзняволеных.
«Азаронак ператварыўся ў Азвяронка за паўгода». Экс-супрацоўніца СТБ Таццяна Бародкіна — пра працу дзяржканала ў 2020 годзе і былых калег
Тэлеведучая Таццяна Бародкіна жартуе: яе працоўная кніжка так і засталася на СТБ. Падчас выбараў 2020 года яна хварэла на кавід, а пасля сумленне ўжо не дазволіла ёй вярнуцца на працу. Пра атмасферу на тэлеканале ў 2020-м, пагрозы КДБ, трансфармацыю Азаронка, а таксама пра тое, як Пуставога кантралявала мама, Таццяна распавяла «Нашай Ніве».
Сотрудники общественных СМИ Польши отказываются покидать рабочие места после реорганизации
Хаос в СМИ Польши продолжается после решения нового правительства реорганизовать общественное вещание и приказов о смене руководства Польского телевидения, Польского радио и Польского агентства печати. Сотрудники, подписавшие контракты при бывшем правительстве во главе с партией «Право и справедливость», считают себя легитимным и отказываются покидать свои рабочие места, при этом новая команда также заявляет о своей легитимности.
«Нельга гандлявацца чужымі жыццямі». Вольга Івашына — пра палітвязняў і навіны ад мужа
Палітычны вязень журналіст Дзяніс Івашын ужо 1037 дзён утрымліваецца ў зняволенні. Цяпер Дзяніс, асуджаны рэжымам на 13 гадоў, знаходзіцца на строгім рэжыме ў Жодзінскай турме. Пра навіны ад палітвязня, яго настрой, а таксама пра перспектывы вызвалення палітычных вязняў у Беларусі Радыё Рацыя гаворыць з жонкай Дзяніса Вольгай Івашынай.
12 студзеня пачалі судзіць барысаўскага фатографа Аляксандра Зянкова
Разгляд крымінальнай справы распачаўся а 10-й раніцы 12 студзеня ў Мінскім гарадскім судзе, суддзёй прызначана Жанна Брысіна. Аляксандра Зянкова вінавацяць па ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага Кодэкса РБ (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). Паводле санкцый гэтай часткі артыкула, падсуднаму пагражае ад двух да шасці гадоў абмежавання ці пазбаўлення волі.
«ІншыЯ» шукаюць кантэнт-мэйкер_ку для запуску канала ў Тik-Tok (дэдлайн — 17 студзеня)
Некамерцыйная арганізацыя «ІншыЯ» шукае ў каманду новага чалавека, які будзе займацца каналам Тik-Tok.
Чаму і ў 2024 годзе беларусы застануцца ў расійскім інфармацыйныі полі — меркаванне Севярына Квяткоўскага
Пісьменнік і журналіст Севярын Квяткоўскі для партала «Наше мнение» разважае над тым, чаму беларускія медыйныя праекты апынаюцца ў ценю расійскіх.
«Святога нічога». У беларускай медыяпрасторы з’явіўся новы гумарыстычны падкаст
Канцэпт шоу просты: удзельні_цы «Святога нічога» выпуск за выпускам намацваюць карані і трэнды беларускай ідэнтычнасці, шчыра размаўляючы пра ўсё на свеце — ад побытавых звычак да ўзаемаадносінаў з уласным целам.
«Мужыцкая праўда»: як у 1862 годзе пачалася беларуская дэмакратычная прэса
Запісанае роднае слова ўжо адным сваім фактам выклікала ў сялянах водгук. Аднак яно было скіравана, перш за ўсё на моладзь, гатовую да абароны ўласных правоў. Нездарма адзін з распаўсюджвальнікаў газеты, батрак з вёскі Вайнёўцы Сакольскага павета Казімір Станкевіч чытаў яе іншым «скрытна ад старых».
Медыяпраект «Настоящее время» ў Беларусі абвясцілі экстрэмісцкім
Міністэрства інфармацыі Беларусі ўнесла медыя «Настоящее время» ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пералік экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі на сайце ведамства папоўнілі шасцю рэдакцыямі: «Настоящее время», «Настоящее время. Азия», «Настоящее время. Док», «Настоящее время. Беларусь», «Настоящее время. Сюжеты», «Настоящее время. Балтия».
Супрацоўнік БТ падзяліўся ўспамінамі пра сваю працу на пратэстах 2020 года
Аляксандр Харавец у 2020-м быў звычайным карэспандэнтам БТ. Цяпер ён кіраўнік Галоўнай дырэкцыі інтэрнэт-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі. Ён падзяліўся ўспамінамі пра сваю працу на пратэстах 2020 года.
На загад міністра інфармацыі ў Беларусі заблакавалі сайт «Мой Брест»
У Беларусі заблакавалі доступ карыстальнікаў да рэгіянальнага інфармацыйнага інтэрнэт-выдання «Мой Брест». Адпаведны загад выдаў 9 студзеня міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў.
У Сенаце ЗША прадэманстравалі партрэты беларускіх палітзняволеных. У тым ліку двух супрацоўнікаў «Радыё Свабода»
Гэта адбылося ў аўторак, 9 студзеня. Сенатар Рычард Дурбін згадаў пра беларускіх палітзняволеных і прадэманстраваў партрыты чатырох з іх: Алеся Бяляцкага, Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка і Андрэя Кузнечыка, паведамляе «Радыё Свабода».
Конкурс «Литовская пресс-фотография 2024» (дедлайн — 20 января)
Открыт прием заявок на XXIII национальный конкурс «Литовская пресс-фотография 2024» (LSF2024).
Больш за 25 украінскіх журналістаў знаходзяцца ў расійскім палоне
Больш за 25 украінскіх журналістаў, якія выконвалі сваю працу, трапілі ў расійскі палон. Такія лічбы прывёў старшыня Камітэта Вярхоўнай Рады па свабодзе слова, народны дэпутат Украіны ад фракцыі «Голас» Яраслаў Юрчышын падчас анлайн-размовы, арганізаванай Камісіяй па журналісцкай этыцы, паведамляе Укрінформ.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці