• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У пералік «экстрэмісцкіх матэрыялаў» дадалі TikTok-акаўнты «Malanka Новости» і «Misha Gypsynkov»

    Гэтыя інтэрнэт-рэсурсы з’явіліся ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі Беларусі. Адпаведнае рашэнне 1 сакавіка 2024 года прыняў суд Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.

    Паводле суда, экстрэмісцкай прызнаная інфармацыйная прадукцыя Tik­Tok-акаўнта «Malan­ka Новости» (ідэнтыфікатар @malanka_news).

    Нагадаем, летась 19 чэрвеня суд Крупскага раёна Мінскай вобласці ўжо прызнаваў экстрэмісцкім Tik­Tok-акаўнт з падобнай назвай — «Маланка Медыя» (з ідэнтыфікатарам @malankamedia). 16 лютага 2023 года ўвесь праект «Маланка Медыя» быў прызнаны «экстрэмісцкім фарміраваннем». Як паведамлялі тады праўладныя тэлеграм-каналы, рашэнне было прынятае «за публічныя заклікі да санкцый, арганізацыю дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь».

    Tik­Tok-акаўнт «Misha Gyp­synkov» (ідэнтыфікатар @gypsynkov) належыць блогеру-гумарысту Міхаілу Цыганкову, аўтару палітычных жартаў пра падзеі ў Беларусі і ў свеце.

    Таксама «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» у той самы дзень паводле рашэння Барысаўскага райсуда стала старонка ў Tik­Tok пад назвай «BY.ЕвроБелорус» (ідэнтыфікатар @belarustv).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці