• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Былая жонка абвінаваціла журналіста Змітра Панкаўца ў хатнім гвалце

    Ганна Клімовіч, ІТ-менеджарка і экс-жонка журналіста «Радыё Свабода» Змітра Панкаўца, апублікавала ў фэйсбуку пост пра адносіны з ім. Паводле словаў Ганны, цягам шасці гадоў у адносінах Зміцер сістэматычна ўжываў да яе фізічны і псіхалагічны гвалт — даходзіла нават да страсення мозгу. Зміцер у сваім допісе пераконвае у адваротным.

    Зміцер у сваім допісе пераконвае у адваротным — што менавіта ён быў ахвярай гвалту з боку жонкі.

    Ганна Клімовіч, фота з фэйсбука

    У публікацыі Ганны прыведзена тры выпадкі гвалту, але яна тлумачыць, што насамрэч іх было больш — яна ўключыла ў допіс тыя кейсы, якія адбываліся пры сведках.

    Першы з выпадкаў меў месца ў 2018 годзе. Тады паміж Змітром і Ганнай адбылася сварка, і ён ужываў сілу, каб не даць дзяўчыне выйсці з памяшкання, адабраў пашпарт. Ганна расказвае, што ў адказ на спробу яго забраць Зміцер падняў яе і кінуў на падлогу, дзяўчына ўдарылася галавой аб знешні вугал сцяны і атрымала страсенне мозгу.

    Другая гісторыя падобная — падчас сваркі Панкавец сілай утрымліваў дзяўчыну ў памяшканні, адабраў у яе тэлефон і заблакаваў дзверы. Дзяўчына спрабавала забраць тэлефон, але атрымала ў адказ сінякі, а потым, як кажа Ганна, Зміцер вывесіў яе тулавам уніз з балкона чацвёртага паверха дома са словамі «Хочаш выходзіць — давай». Скончылася тым, што мужчына проста стаміўся яе так трымаць і паставіў на ногі.

    Трэці выпадак звязаны са шлюбам Змітра і Ганны, які не пратрымаўся і году. Дзяўчына расказвае, што пайшла на яго з неахвотай, бо ўжо на той час у іх са Змітром адносінах былі праблемы, але Панкавец адказваў на сумненні, што яна проста хвалюецца перад вяселлем. Чарговая складаная размова падчас шлюбу, кажа Ганна, скончылася тым, што Зміцер парэзаў сабе рукі. Потым, уначы, да пары прыехала віленская паліцыя, бо суседзі пачулі, як Зміцер б’е кулакамі па сценах. Ганна ўрэшце з’ехала да іншага мужчыны.

    Да свайго допісу Ганна прымацавала скрыншоты перапіскі са Змітром. У іх Зміцер прызнаецца ў збіцці яе хлопца, жадае дзяўчыне памерці ў пакутах і ад раку, а таксама абражае яе.

    Дзяўчына адзначае, што цягам адносінаў маўчала пра гвалт у тым ліку з‑за нежадання сапсаваць рэпутацыю Панкаўца.

    Здымкі, якія апублікавала Ганна

    Ганна распавяла «Нашай Ніве», што пасля выпадку са страсеннем Зміцер абяцаў ёй звярнуцца да псіхатэрапеўта: «Ён пераконваў, што вельмі шкадуе і не трымае сябе ў руках. Звычайна, казаў ён, гэта не моцна яму перашкаджае жыць, але ён зробіць усё, каб я да яго вярнулася і даравала яму, таму гатовы ісці да псіхолага і разбірацца з гэтай праблемай».

    Дзяўчына расказвае, што на той час паверыла ў каханне Змітра і ў тое, што ён пойдзе да псіхолага, таму вырашыла вярнуцца да яго.

    Пасля трэцяй гісторыі, калі Ганна зноў ад яго сышла, Зміцер усё ж знайшоў сямейную псіхатэрапеўтку — але, мяркуе дзяўчына, для яго гэта было проста нагода, каб запрасіць Ганну сустрэцца.

    Дзяўчына расказвае, што яе допіс больш быў скіраваны на рэакцыю агульных знаёмых, якім вядомая толькі пазіцыя Змітра датычна адносінаў і якія праз гэта сталі менш стасавацца з Ганнай.

    Зміцер адказаў на публікацыю Ганны сваім допісам. У ім ён сцвярджае, што насамрэч гэта ён цярпеў ад гвалту з боку дзяўчыны: Панкавец піша пра ўдары ў твар і нават нагой у грудзі, якія атрымліваў ад Ганны. Паводле яго, у адказ на яго жаданне сысці Ганна спрабавала задушыць сябе кабелем, пастаянна абражала яго, кантралявала яго сацсеткі і адносіны з сябрамі.

    Першую гісторыю з паста Ганны Зміцер пацвярджае, але кажа, што ён дзяўчыну штурхнуў, а не мэтанакіравана біў. Гісторыю з балконам называе выдуманай.

    Панкавец піша, што Ганна здрадзіла яму ў першы месяц шлюбу і сышла, і праз гэта ў яго пачаліся дэпрэсія і ПТСР, ён праходзіць псіхатэрапію і п’е антыдэпрэсанты. Эпізод з рэзаннем рукі Зміцер пацвярджае — маўляў, хацеў, каб «фізічны боль перабіў эмацыйны». І кажа, што ўсе іншыя доказы будуць у судзе.

    Ніякі гвалт недапушчальны. Заява «Нашай Нівы» па сітуацыі з Ганнай Клімовіч і Змітром Панкаўцом

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці