Архіў
Адфільтраваць па даце публікацыі
У Назіральную раду па размеркаванні дапамогі для палітвязняў увайшлі прадстаўнікі 8 беларускіх медыя
У склад Назіральнай рады па пытанні размеркавання сродкаў, сабраных падчас анлайн-марафону салідарнасці, увайшлі «Белсат», «Еўрарадыё», «Зеркало», «KYKY», «Маланка», «Мая Краіна Беларусь», «Радыё Ўнэт», «Reform».
Сняданак-кансультацыя «Праца з персанальнымі дадзенымі: з чаго пачаць і што вы павінны мець» (дэдлайн — 8 жніўня)
Запрашаюць прадстаўн_іц беларускіх НДА, якія хочуць змяняць сваю працу з персанальнымі дадзенымі ў адпаведнасці з GDPR.
«Змагарскі брэнд, як Пазняк». Што такое «Народная воля» і хто такі Сярэдзіч, які сышоў з газеты
Іосіф Сярэдзіч, які быў галоўным рэдактарам газеты «Народная воля» ад самага заснавання ў 1995 годзе, абвясціў 4 жніўня, што пакідае пасаду. Чаму гэта важна, «Белсату» расказваюць старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў і былая журналістка «Народнай волі».
Праваабаронцу Леаніду Судаленку патрабуецца дапамога
BySol абвесціў збор дапамогі былому палітвязню.
На журфаке объяснили отказ от набора на платное: готовим кадры только для госСМИ
В этом году на факультет журналистики БГУ набирают абитуриентов только на бюджетные места. Декан факультета Алексей Беляев заявил, что в обучении на платном нет необходимости: журфак выполняет госзаказ и готовит специалистов для государственных СМИ, со ссылкой на БелТА пишет Reform.by.
Станіслаў Івашкевіч: Каб перамагчы антысанкцыйнае лобі, трэба безумоўныя і стоадсоткавыя доказы «кармушкі»
Беларускі расследавальніцкі цэнтр апублікаваў чарговае расследаванне, у якім галоўным фігурантам выступае беларускі бізнесовец, уладальнік «Санта Брэмар» Аляксандр Машэнскі. Аўтары вінавацяць прадпрымальніка ў сувязях з сям’ёю Лукашэнкі, падтрыманні дзейнай улады і атрыманні ільготаў у звязку з гэтым. Таксама журналісты выказваюць меркаванне, што бізнесовец мог праз афшорныя кампаніі ўхіляцца ад выплаты падаткаў. Чаму расследавальнікі зацікавіліся асобаю Машэнскага, наколькі яны ўпэўненыя ў сваіх выніках і ці не баяцца судоў, «Белсат» пацікавіўся ў кіраўніка Беларускага расследавальніцкага цэнтру (БРЦ) Станіслава Івашкевіча.
«Вышыўка дапамагае дачакацца моманту, калі я вярнуся дадому». Былая дырэктарка Іўеўскага музея збегла з хіміі, а цяпер робіць вышыванкі ў Беластоку
54-гадовая культуролаг Рэгіна Лавор стварыла Музей нацыянальных культур і Цэнтр рамёстваў у Іўі. А ў 2021 годзе яе асудзілі на хатнюю хімію, некалькі разоў арыштоўвалі і выпісвалі вымовы — ад чаго яна з’ехала з краіны. Цяпер жанчына адраджае беларускую вышыўку ў Беластоку і кажа, што хоча адзець у свае кашулі ўсіх беларусаў, раскіданых па свеце. «Медыязона» распавядае гісторыю былой музейшчыцы.
65-гадовы юбілей сустракае за кратамі Аляксандр Манцэвіч, галоўны рэдактар «Рэгіянальнай газеты»
Рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча затрымалі сёлета 15 сакавіка пасля ператрусу ў ягоным доме ў Вілейцы і з таго моманту ўтрымліваюць пад вартай. Журналіста вінавацяць у дыскрэдытацыі дзяржавы паводле арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса. Следства па ягонай справе працягваецца. Сёння, 5 жніўня, сваё 65-годдзе спадар Манцэвіч вымушаны сустракаць за кратамі СІЗА.
Ужо дома: міліцыя адпусціла рэдактарку светлагорскай кампаніі «Ранак»
Праз паўдня пасля затрымання рэдактарку светлагорскай кампаніі «Ранак» Юлію Даўлетаву адпусцілі. Як паведамляе «Гомельская Вясна», спадарыня Даўлетава апынулася дома ў другой палове дня 3 жніўня.
Бібліятэка Кангрэса ЗША пераглядзіць беларускую частку класіфікацыі. Што гэта значыць? Тлумачыць бібліятэкар Ігар Іваноў
Бібліятэкар і выдавец Ігар Іваноў на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў, што Бібліятэка Кангрэса ЗША пераглядзела класіфікацыю ўкраінскага раздзела — вылучыла ў асобны ад СССР і Расіі раздзел і зрабіла больш дакладную перыядызацыю ўкраінскай гісторыі. На чарзе для перагляду — Беларусь. Яе таксама вылучаюць у асобны ад СССР і Расіі раздзел і шукаюць спецыялістаў для прафесійнага супрацоўніцтва. Пагаварылі з Ігарам Івановым, якое значэнне гэта мае для Беларусі і прычым тут працэс дэкаланізацыі
Сайты, YouTube-праекты, аудыяпадкасты. Якія медыйныя праекты з’явіліся ў беларускай інфапрасторы ў 2023‑м
Не толькі арышты, «экстрэмізм» і блакаванне сайтаў. У беларускай медыяпрасторы ёсць і пазітыўныя інфанагоды. Доказы? Дык вось жа яны — незалежныя праекты, якія запускаюцца нават у крызісныя для журналістыкі часы. БАЖ зрабіў падборку важных для сферы медыястартаў, аб якіх было заўялена ў 2023 годзе.
«В беларусах гораздо больше агрессии, чем мы думаем, и это хорошая новость». Журналистка BG.Media — о годе в эмиграции
Журналистка BG.Media, уехавшая из Беларуси ровно год назад, рассказывает о том, что оказалось самым сложным и одновременно дало надежду на перемены.
ЕС наложил санкции на белорусских пропагандистов. В списке — Гигин, Лебедева, Пустовой. Кто они такие?
В четверг, 3 августа, было объявлено о принятии очередного пакета санкций ЕС в отношении Беларуси и России, сообщает Европейская комиссия. Как подчеркивается, это связано с незаконным вторжением РФ в Украину. Кроме ряда ограничений на экспорт товаров и технологий, введены меры в отношении нескольких белорусских пропагандистов.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі
Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі сёлета адзначаецца ўжо ў дванаццаты раз. Дата 4 жніўня была абраная не выпадкова — менавіта ў гэты дзень у 2011 годзе быў арыштаваны праваабаронца Алесь Бяляцкі, піша ПЦ «Вясна».
Іосіф Сярэдзіч: «Я зыходжу». Што будзе з «Народнай Воляй»?
Сёння раніцай у Telegram-канале адной са старэйшых незалежных газет з'явіўся развітальны ліст галоўнага рэдактара Іосіфа Сярэдзіча. У ім ён спасылаецца на ўзрост і заяўляе аб тым, што пакідае пасаду. У дакуменце ён паведамляе, што перадаў правы на сайт іншай асобе, і электронны партал не знікне з інфармацыйнага поля.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці