• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    SMMNI Online Camp — анлайн-курс па SMM (дэдлайн — 25 верасня)

    Адкрыты набор на анлайн-курс па SMM для моладзі.

    У праграме могуць удзельнічаць беларусы і беларускі ва ўзросце 18–25 гадоў (магчымы ўзроставыя выключэнні).

    Калі: 30 верасня — 8 лістапада па панядзелках і пятніцах.

    Курс будзе карысны спецыялістам-пачаткоўцам, а таксама тым, хто хоча пачаць SMM-кар’еру ці навучыцца прасоўваць праекты на прафесійным узроўні.

    Што чакае ўдзельнікаў:

    • карысныя веды і навыкі па стварэнні эфектыўных стратэгій у сацыяльных сетках;
    • інструменты для стварэння, кіравання кантэнтам, аналітыкі і прасоўвання;
    • магчымасць абмеркаваць свае праекты і стратэгіі з эксперткамі і іншымі ўдзельнікамі;
    • саветы па развіццю асабістага брэнда і пабудове кар’еры ў SMM.

    Удзельнікі, якія скончылі праграму, атрымаюць сертыфікат і магчымасць супрацоўнічаць са спікерамі курса.

    Дэдлайн — да 25 верасня 2024 года.

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    SMMNI Online Camp рэалізуецца камандай TOP DROP DIGITAL, сумесна з Goethe-Insti­tut у рамках праекта Imag­ine Y пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 траўня)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    14.04.2026
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026
    Акцэнты

    Media Ethics Lab. Этыка ў рэальнай працы журналіста і рэдакцыі (рэгістрацыя — да 4 траўня)

    Як працаваць, калі любы матэрыял можа нашкодзіць — крыніцам, рэдакцыі або вам асабіста? Як у рэальнасці, дзе ціск і рызыкі сталі нормай, балансаваць паміж бяспекай і правам грамадства на інфармацыю? Запрашаем журналістаў і журналістак, рэдактараў і рэдактарак — усіх, хто працуе з медыякантэнтам, на пяць практычных анлайн-модуляў Media Ethics Lab.
    28.04.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.