У Глыбокім судзілі фатографа Айвара Удрыса
Фатографа Айвара Удрыса затрымалі разам з іншымі глыбачанамі падчас рэйду сілавікоў у Глыбокае некалькі дзён таму. Гэта стала вядома з відэароліка, які сілавікі паказалі ў сваім тэлеграм-канале 19 верасня.
Відэа з фатографам у аддзеле міліцыі з’явілася напрыканцы першага роліка ў тэлеграм-канале «Кніга ГУ»База» пра затрыманых глыбачанаў.
19 верасня Айвара Удрыса судзілі ў Глыбоцкім раённым судзе паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП РБ (Парушэнне парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства). Справу разглядаў суддзя Андрэй Тарасевіч. Чым завершыўся адміністрацыйны працэс, пакуль невядома.
У Айвара Удрыса ў Глыбокім ёсць свая невялікая фотастудыя, ён удзельнічаў у разнастайных фотаконкурсах, у тым ліку рэспубліканскіх.
Падчас так званага «хапуна» ў Глыбокім затрымалі каля 10 чалавек, сярод іх вядомыя ў горадзе грамадскія актывісты.