Архіў
Адфільтраваць па даце публікацыі
Святлана Ціханоўская: «Беларусы, я намі ганаруся!»
Лідэрка дэмакратычных сіл Беларусі прызналася, што да апошняй хвіліны сачыла за тым, як пройдзе марафон салідарнасці «Нам не ўсё адно!». Яе вельмі ўсцешыла, што, аб'яднаўшыся, людзі змаглі сабраць больш за 570 тысяч еўра на падтрымку палітзняволеных беларусаў і іх сем'яў.
Віцебскія дзяржСМІ збіраюцца наладжваць «цесную супрацу» са СМІ Пскоўскай вобласці
Медыяцэнтр Віцебскай вобласці, створаны нядаўна для праўладных медыйшчыкаў, наведала расійская дэлегацыя ў межах так званых Дзён Пскоўскай вобласці ў Віцебску. Тут улады арганізавалі анлайн і афлайн-канферэнцыі з удзелам СМІ Віцебшчыны і Пскова.
Беларускія медыйшчыкі Батумі выйшлі на цэнтральную плошчу з партрэтамі палітзняволеных калег
Журналісты незалежных беларускіх медыя, якія, былі вымушаныя з’ехаць з радзімы, каб уратавацца ад пераследу, і цяпер жывуць у грузінскім горадзе Батумі, правялі акцыю салідарнасці з палітзняволенымі калегамі. Пасля адбылася сустрэча са старшынём Беларускай асацыяцыі журналістаў — абмеркавалі спецыфіку журналісцкай працы і жыцця ў Грузіі.
Легендарнага распаўсюдніка незалежнай прэсы Барыса Хамайду затрымалі падчас пілігрымкі
Спадар Барыс Хамайда браў удзел у штогадовай пілігрымцы ў вёску Росіца (Верхнядзвінскі раён). Частку шляху 75-гадовы віцебскі пілігрым вырашыў праехаць на цягніку, а апошнія дзесяць кіламетраў прайсці пехам, але 28 ліпеня на станцыі Бігосава яго затрымалі.
«Зняволеныя журналісты церпяць за прафесію». Пра што гаварылі прадстаўнікі БАЖ падчас анлайн-марафона салідарнасці
Галоўнай падзеяй выходных, безумоўна, стаў анлайн-марафон «Нам не ўсё адно!». У ім прынялі ўдзел больш за 20 незалежных СМІ. БАЖ таксама далучыўся да акцыі. Намеснік старшыні Барыс Гарэцкі распавёў у эфіры пра ўмовы для зняволеных журналістаў, верагодныя мэты рэжыму і што можа цяпер зрабіць асацыяцыя.
Заяўкі па радыё, малюнкі ў камерах, лісты падтрымкі. Пра тое, што дапамагала ў няволі, распавядаюць блогеры і журналісты
Сёння, 29 ліпеня, праходзіць Марафон салідарнасці з беларускімі палітычнымі вязнямі «Нам не ўсё адно!». У анлайн-акцыі прымуць удзел больш за 20 медыя. БАЖ таксама далучаецца да марафону. Сабраныя грошы будуць накіраваныя на дапамогу палітвязням і іх родным. А пакуль нагадаем, што адчувалі журналісты і блогеры, якія зусім нядаўна самі знаходзіліся ў месцах зняволення. Іх словы дапамагаюць зразумець, што дазволіла выжыць за кратамі.
Беларускі журналіст ехаў на Падгале і знік. Што вядома новага ў справе з Паўлам Брэлем?
«Белсат» сабраў высновы паліцыі, ратавальнікаў і беларускіх добраахвотнікаў у справе зніклага 8 ліпеня ў Рабцы-Здруй беларускага палітуцекача і апазіцыйнага журналіста Паўла Брэля.
Нам не ўсё адно! Мы памятаем, што за кратамі ў Беларусі сёння 36 журналістаў і супрацоўнікаў СМІ
У межах Марафона салідарнасці з беларускімі палітычнымі вязнямі «Нам не ўсё адно!» Беларуская асацыяцыя журналістаў нагадвае пра калег, якія сёння чакаюць прысуду ці адбываюць ужо пакаранне толькі за тое, што сумленна рабілі сваю працу.
Затрыманую ўчора ў акупаваным Крыме журналістку выдання «Грати» аштрафавалі
Журналістку Лютфіе Зудзіеву затрымалі разам з іншымі крымскімі татарамі, якія спрабавалі патрапіць на адкрытае пасяджэнне Вярхоўнага суда Крыма. Сёння акупацыйнага ўлада паўвострава прызначыла ёй штраф у памеры, эквівалентным 122 еўра, і адпусціла.
Ігар Карней — у СІЗА, імаверна, супраць яго распачалі крымінальную справу
Затрыманага 17 ліпеня журналіста Ігара Карнея сёння перавялі ў СІЗА, пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміла ягоная дачка Паліна.
Заканчваецца прыём заявак на фестываль фільмаў аб правах чалавека Watch Docs (дэдлайн — 1 жніўня)
Фестываль Watch Docs арганізаваны Хельсінкскім фондам па правах чалавека. Ён пройдзе з 1 па 10 снежня ў Варшаве, Польшча.
Не/забытое горе: как долго мы помним своих героев и зачем должны рассказывать о них миру? Мнение Анны Мирочник
В Беларуси, где «нет политических статей», на момент написания этой колонки признаны политзаключёнными 1743 человека. Ещё тысячи заключённых по политическим мотивам не имеют данного статуса. Не известно и точное количество погибших в борьбе с режимом. Жертв и героев до ужасающего много, почему же необходимо помнить каждого из этих людей? Зачем обществу нужны герои и как формируется их образ в медиапространстве, рассказывает БАЖ эксперт по информационной гигиене и контрпропаганде, PR-специалист Анна Мирочник.
У суботу — анлайн-марафон салідарнасці «Нам не ўсё адно!» Сабраныя грошы пойдуць на падтрымку палітвязням і іх родным
Барацьба з несправядлівасцю і злом — забег на доўгую дыстанцыю. Гэта не навіна. А навіна ў тым, што ў суботу, 29 ліпеня, незалежныя беларускія медыя аб’яднаюцца, каб правесці анлайн-марафон салідарнасці «Нам не ўсё адно!». Сабраныя грошы будуць накіраваны палітвязням і іх родным. У мерапрыемствы будуць удзельнічаць больш за 20 незалежных СМІ. БАЖ таксама далучыцца да акцыі.
«С той стороны нет ни малейшей доброй воли». Глава МВД Польши — о шансах на освобождение Андрея Почобута
На данный момент нет никаких условий для освобождения политзаключенного журналиста Андрея Почобута, поскольку официальный Минск не проявляет «ни малейшей доброй воли». Об этом заявил глава Министерства внутренних дел и администрации Польши Мариуш Каминский, передает wnp.pl.
Найбуйнейшае аб’яднанне журналістаў у Еўропе назвала суд над Шчыраковай непрымальным
Учора пачаўся суд над былой журналісткай з Гомеля Ларысай Шчыраковай. У Twitter Еўрапейская федэрацыя журналістаў (European Federation of Journalists) назвала яе затрыманне і працэс непрымальнымі.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці