Архіў
Адфільтраваць па даце публікацыі
65-гадовы юбілей сустракае за кратамі Аляксандр Манцэвіч, галоўны рэдактар «Рэгіянальнай газеты»
Рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча затрымалі сёлета 15 сакавіка пасля ператрусу ў ягоным доме ў Вілейцы і з таго моманту ўтрымліваюць пад вартай. Журналіста вінавацяць у дыскрэдытацыі дзяржавы паводле арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса. Следства па ягонай справе працягваецца. Сёння, 5 жніўня, сваё 65-годдзе спадар Манцэвіч вымушаны сустракаць за кратамі СІЗА.
Ужо дома: міліцыя адпусціла рэдактарку светлагорскай кампаніі «Ранак»
Праз паўдня пасля затрымання рэдактарку светлагорскай кампаніі «Ранак» Юлію Даўлетаву адпусцілі. Як паведамляе «Гомельская Вясна», спадарыня Даўлетава апынулася дома ў другой палове дня 3 жніўня.
Бібліятэка Кангрэса ЗША пераглядзіць беларускую частку класіфікацыі. Што гэта значыць? Тлумачыць бібліятэкар Ігар Іваноў
Бібліятэкар і выдавец Ігар Іваноў на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў, што Бібліятэка Кангрэса ЗША пераглядзела класіфікацыю ўкраінскага раздзела — вылучыла ў асобны ад СССР і Расіі раздзел і зрабіла больш дакладную перыядызацыю ўкраінскай гісторыі. На чарзе для перагляду — Беларусь. Яе таксама вылучаюць у асобны ад СССР і Расіі раздзел і шукаюць спецыялістаў для прафесійнага супрацоўніцтва. Пагаварылі з Ігарам Івановым, якое значэнне гэта мае для Беларусі і прычым тут працэс дэкаланізацыі
Сайты, YouTube-праекты, аудыяпадкасты. Якія медыйныя праекты з’явіліся ў беларускай інфапрасторы ў 2023‑м
Не толькі арышты, «экстрэмізм» і блакаванне сайтаў. У беларускай медыяпрасторы ёсць і пазітыўныя інфанагоды. Доказы? Дык вось жа яны — незалежныя праекты, якія запускаюцца нават у крызісныя для журналістыкі часы. БАЖ зрабіў падборку важных для сферы медыястартаў, аб якіх было заўялена ў 2023 годзе.
«В беларусах гораздо больше агрессии, чем мы думаем, и это хорошая новость». Журналистка BG.Media — о годе в эмиграции
Журналистка BG.Media, уехавшая из Беларуси ровно год назад, рассказывает о том, что оказалось самым сложным и одновременно дало надежду на перемены.
ЕС наложил санкции на белорусских пропагандистов. В списке — Гигин, Лебедева, Пустовой. Кто они такие?
В четверг, 3 августа, было объявлено о принятии очередного пакета санкций ЕС в отношении Беларуси и России, сообщает Европейская комиссия. Как подчеркивается, это связано с незаконным вторжением РФ в Украину. Кроме ряда ограничений на экспорт товаров и технологий, введены меры в отношении нескольких белорусских пропагандистов.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі
Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі сёлета адзначаецца ўжо ў дванаццаты раз. Дата 4 жніўня была абраная не выпадкова — менавіта ў гэты дзень у 2011 годзе быў арыштаваны праваабаронца Алесь Бяляцкі, піша ПЦ «Вясна».
Іосіф Сярэдзіч: «Я зыходжу». Што будзе з «Народнай Воляй»?
Сёння раніцай у Telegram-канале адной са старэйшых незалежных газет з'явіўся развітальны ліст галоўнага рэдактара Іосіфа Сярэдзіча. У ім ён спасылаецца на ўзрост і заяўляе аб тым, што пакідае пасаду. У дакуменце ён паведамляе, што перадаў правы на сайт іншай асобе, і электронны партал не знікне з інфармацыйнага поля.
У Светлагорску затрымалі рэдактарку кампаніі «Ранак»
3 жніўня ў Светлагорску затрымалі рэдактарку інфармацыйнай кампаніі «Ранак» Юлію Даўлетаву. Пра гэта паведаміла «Гомельская Вясна».
Не только двухфакторка. Памятка «Медиазоны» о том, как пользоваться телеграмом чуть безопаснее
Силовики регулярно отчитываются о задержаниях беларусов, зарегистрированных в ботах протестных инициатив — чаще всего речь идет о чат-боте плана «Перамога» и полка Кастуся Калиновского. Авторы видео из пропагандистских каналов любят предупреждать, что из ГУБОПиКа придут и к другим пользователям и предлагают им «покаяться», не дожидаясь неотвратимого визита. «Медиазона» поговорила с экспертами по цифровой безопасности о том, насколько просто вычислить человека в телеграме и что делать, чтобы затруднить оперативникам эту задачу.
Адукацыйная праграма «Курс на каштоўнасці» (дедлайн — 13 жніўня)
Моладзевая арганізацыя ІншыЯ запрашае прадстаўні_ц беларускіх арганізацый і ініцыятыў на практыка-арыентаваную адукацыйную анлайн-праграму «Курс на каштоўнасці», якая стартуе 01.09.2023. Рэгістрацыя адкрыта да 13.08.2023.
Адукацыйная праграма для спецыялістаў медыя Open Call KRAINA Sandbox (дэдлайн — 4 жніўня)
Kraina Media і аб’яднанне беларусаў Германіі RAZAM пры падтрымцы Федэральнага міністэрства замежных справаў Германіі абвяшчае набор на адукацыйную праграму для спецыялістаў медыя і тых, хто зацікаўлены ў стварэнні і прасоўванні беларускага медыя-кантэнту.
Беларусы самі будуць шукаць Паўла Брэля. Журналіст знік без вестак у Рабцы-Здруі
Праз месяц пасля знікнення беларускага палітуцекача на Падгалі пачнецца трэцяя сацыяльна-пошукавая аперацыя. Сябры апазіцыйнага журналіста сцвярджаюць, што прафесійныя службы не могуць працаваць праз бяздзейнасць варшаўскай паліцыі.
Ситуация с политзаключенными отражается на психике всего общества. Мнение психотерапевта Сергея Попова
Если вам кажется, что тема политзаключенных вас не касается и никак не травмирует вашу психику, то это не так. Психиатр Сергей Попов считает, что сейчас в отношении задержанных по политическим мотивам ведется настоящий террор. И этот террор отражается не только на психике самих узников, но и всего общества. Каким образом и что с этим делать? Рассказывает «Зеркало».
Раскрыццё інфармацыі аб актывах: дзе беларускім журналістам шукаць інфармацыю і на што звярнуць увагу
У гэтым дапаможніку GIJN сабраў мноства рэсурсаў аб тым, дзе можна знайсці інфармацыю аб актывах і на што варта звярнуць увагу. Таксама ў матэрыял дададзеныя прыклады таго, як журналісты-расследавальнікі выкрывалі актывы беларускіх чыноўнікаў і бізнесоўцаў.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці