Архіў
Адфільтраваць па даце публікацыі
Независимые СМИ столкнулись с проблемой безопасности аудитории, наступлением пропаганды
Еще два года назад независимые порталы и газеты привлекали внимание как противников, так и сторонников белорусской власти. Плюс тех, кто не определился со своими политическими предпочтениями. Последние социологические исследования показывают, что аудитория независимых СМИ уменьшилась. Почему так происходит? Справятся ли они с этим (и не только этим) вызовом?
Вярхоўны суд запланаваў апеляцыі белапанаўцаў на 6 студзеня наступнага года
Разгляд апеляцыйных скаргаў асуджаных на працяглыя тэрміны зняволення фігурантаў справы інфармацыйнага агенцтва БелаПАН папярэдне прызначаны ў Вярхоўным судзе на 6 студзеня 2023 года. Пра гэта Беларускай асацыяцыі журналістаў паведамілі калегі і сваякі палітвязняў.
«На вайне цяжка адпавядаць прафесійным стандартам». Размова з чарнігаўскім журналістам пра працу ва ўмовах вайны
Працаваць пад абстрэламі без святла і інтэрнэту, гаварыць са сваякамі загінулых і палонных і пры гэтым не забыць паведаміць чытачам, калі і дзе ў Чарнігаве адбудзецца чарговая выстава. Прыкладна так выглядае сёння праца журналістаў Чарнігаўшчыны. Больш падрабязна пра гэта мы пагутарылі з чарнігаўскім журналістам, рэдактарам выдання cheline.com.ua Паўло Саладоўнікам.
Медыя-стыпендыя BETD-2023 (да 15 студзеня)
Стыпендыя ў сферы медыя для ўдзелу ў Berlin Energy Transition Dialogue
Як размаўляць з дзецьмі, калі бацькоў затрымалі. Парады псіхолага
У сённяшні няпросты час шмат сямей сутыкаецца з тым, што кагосьці з бацькоў затрымліваюць. Для дзяцей гэта дастаткова траўматычная сітуацыя. Як сябе паводзіць, што казаць і як дапамагчы дзеткам, распавядае псіхолаг, канфліктолаг Наталля Данілава.
“Толькі дзякуючы Аляксандру Рыгоравічу!” Экс-міністр інфармацыі даў “майстр-клас” на ступень службовага “прагіну”
У “Год гістарычнай памяці”, абвешчаны ўладамі нібыта для кансалідацыі грамадства, але які насамрэч стаў пікам рэпрэсій за іншадумства, намеснік кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Ігар Луцкі цынічна выказаўся пра “няправільных беларусаў” і лісліва прыўзносіў “місію” Лукашэнкі.
Прысуд журналістцы Ксеніі Луцкіной пакінулі без зменаў
Вярхоўны Суд 27 снежня разглядзеў апеляцыйную скаргу палітзняволенай Ксеніі Луцкіной. Прысуд пакінулі без зменаў, а скаргу без задавальнення, піша "Вясна".
Хакеры заявілі, што завалодалі данымі 400 мільёнаў карыстальнікаў Twitter. Чым гэта пагражае беларусам і што рабіць?
Эксперты па бяспецы кажуць, што гэта цалкам магчыма. Распавядаем, якія наступствы могуць быць у гэтага «зліву» і як абараніць сябе.
Брат журналіста-палітвязня Аляксандр Сацук: “Сяргей напісаў апеляцыю на 85 лістах”
Аляксандр Сацук распавёў “Народнай Волі” пра апошнія навіны ад брата.
У Мінску затрымалі вядомага рэдактара Вікіпедыі
Уладзіслаў Чаховіч — адміністратар тэлеграм-канала «Спадчына», рэдактар Вікіпедыі іTwitter-блогер.
“Адчуваюць сябе нядрэнна, наколькі гэта магчыма ў зняволенні” — З чым ідуць у новы год нашы калегі-палітвязні
У пераднавагодні час многія з нас чакаюць нечага добрага і вераць у цуды. А як у гэтыя перадсвяточныя дні адчуваюць сябе за кратамі палітзняволеныя журналісты, якіх цяпер там 33 асобы? Пагутарылі з іх калегамі і сваякамі.
Сайт і сацсеткі газеты “Царква” прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі”
У рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі дадалі выданне, якое асвятляе жыццё грэка-каталіцкай царквы ў Беларусі.
Нестандартны гардэроб, бан на танную гарэлку, Акрэсціна. Гісторыя журналіста і рэстаратара Івана Мураўёва
Іван Мураўёў — журналіст і стваральнік знакамітай «Кальяннай №1». Яго асудзілі на 2,5 года за здымкі для расследавання пра справу артапедаў. А ў жніўні 2020-га ён быў сярод тых, хто пасля збіцця трапіў на Акрэсціна. У мінскай тусоўцы ён вядомы сваёй неардынарнасцю.
Журналіста Сяргея Чыгрына “перасуджвалі” наноў: да ранейшых сямі сутак дадалі яшчэ 15
23 снежня мусіў вызваліцца пасля адміністрацыйнага арышту слонімскі журналіст, пісьменнік, краязнаўца Сяргей Чыгрын. Аднак у праваахоўнай сістэмы на гэты конт былі іншыя планы – яго пакінулі ў ізалятары на выходныя і ў панядзелак, 26 снежня, правялі чарговы суд. Вердыкт — 15 сутак зверху. За час зняволення ён пазбавіўся працы ў драмтэатры.
Вакансія ад Гётэ-Інстытута ў Вільнюсе
Шукаецца кандыдат/-ка на пасаду менеджара па сувязях з грамадскасцю і камунікацыях для праграмы «МОСТ+», што фінансуецца ЕС.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці