Архіў
Адфільтраваць па даце публікацыі
У Пінску будуць судзіць журналіста, які асвятляў пратэсты пасля выбараў у 2020 годзе
На 26 верасня прызначаны суд над Яўгенам Нікалаевічам, які ў 2020 годзе працаваў на рэгіянальнае выданне «Медиа-Полесье» і асвятляў пратэсты, што адбыліся ў Пінску пасля прэзідэнцкіх выбараў. Тады журналіст быў моцна збіты.
Еўрапарламент ухваліў рэзалюцыю аб становішчы палітвязняў у Беларусі, у ёй згадалі журналіста Свабоды Ігара Лосіка
19 верасня ў Страсбургу Еўрапарламент ухваліў рэзалюцыю «Аб цяжкім становішчы палітвязняў у Беларусі».
«Нізкая хуткасць, дызайн 2011 году»: Як працуе новаствораны «свой YouTube» і якія праекты ў ІТ спрабавалі рабіць з падачы беларускіх уладаў
Новы сервіс videobel.by павольна загружаецца, спецыялісты называюць яго танным прадуктам. Радыё Свабода ўспомніла іншыя ініцыятывы ў імпартазамяшчэнні сусветнавядомых праектаў ад беларускіх уладаў і чыноўнікаў.
Cемінар пра партрэтную фатаграфію з Сяргеем Міхаленкам (25 верасня)
CreateCulture Studio запрашае на семінар Сяргея Міхаленкі, прысвечаны партрэтнай фатаграфіі.
Журналісткі ва ўсім свеце зарабляюць менш, чым журналісты. А ў Беларусі?
У Еўрасаюзе гендэрныя нажніцы ў заробках складаюць каля 12%. Беларусь упэўнена апярэджвае «калектыўны Захад» па гендарным разрыве.
BySol адкрыў збор для журналіста Андрэя Мялешкі
Фонд BySol распачаў збор сродкаў для беларускага журналіста Андрэя Мялешкі, якога разам дачкой гвалтоўна вывезлі з Грузіі ў Польшчу. Грошы патрэбныя, каб наладзіць жыццё на новым месцы.
Воркшоп «Практычныя метады кіравання для трансгранічных журналісцкіх каманд» (24 верасня)
Transitions and Journalismfund Europe запрашае далучыцца да семінару «Практычныя метады кіравання для трансгранічных журналісцкіх каманд».
«Не цярпела рэдактароў, якія цэнзуравалі мае выпускі». Прэзідэнтка Еўрапейскай федэрацыі журналістаў – пра прафесію і харвацкія медыі
Мая Север адмыслова сёлета прыехала ў Вільню на ўзнагароджанне лаўрэатаў конкурсу «Вольнае слова». Пасля цырымоніі прэзідэнтка Еўрапейскай федэрацыі журналістаў сустрэлася з беларускімі медыйшчыкамі ў нефармальнай абстаноўцы, дзе расказала пра сябе і сваю працу.
YouTube-каналы беларускіх дзяржСМІ заблакавлі ў Літве
Глабальны відэахостынг YouTube заблакаваў вяшчанне на Літву беларускіх прапагандысцкіх СМІ, якія знаходзяцца пад санкцыямі ЕС, паведамляе LRT.
«Яны раздзялілі нашую сям’ю». Журналіст Андрэй Мялешка — пра дэпартацыю з Грузіі
Беларускага журналіста Андрэя Мялешку разам з дачкой 16 верасня не ўпусцілі ў Грузію, дзе яны пражылі тры гады і куды вярнуліся пасля двухтыднёвай вандроўкі па Літве і Польшчы. Амаль суткі іх пратрымалі ў аэрапорце, пасля чаго пасадзілі на самалёт да Варшавы. Гутарым з Андрэем, калі ён едзе цягніком у Беласток, дзе пакуль плануе спыніцца.
«Дзеяслоў» закрылі — з’явіўся «Апостраф». Ціхан Чарнякевіч пра тое, як нарадзіўся новы літаратурны альманах
«Радыё Свабода» пагаварыла з крытыкам і галоўным рэдактарам сайту bellit.info Ціханам Чарнякевічам пра прычыны закрыцця часопіса «Дзеяслоў» і стварэньне альманаху «Апостраф», беднасьць і багацьце сучаснай беларускай літаратуры і мову як галоўную яднальніцу беларускіх літаратараў незалежна ад месца, дзе ім давялося жыць.
GIJN шукае даследчыка Рэсурснага цэнтра (дэдлайн — 30 верасня)
Кандыдаты павінны добра разумець, што такое журналісцкія расследаванні і журналістыка дадзеных, а таксама мець досвед і навыкі ў галіне даследаванняў і пісьма.
Грузія становіцца небяспечнай краінай для замежных журналістаў
Заснавальніка грузіна-армянскага выдання Aliq Media Арсэна Харацьяна 17 верасня не пусцілі ў Грузію. Яго больш за 4 гадзіны пратрымалі ў Тбіліскім міжнародным аэрапорце, а пасля адправілі назад у Еўропу. І такіх выпадкаў у гэтай краіне становіцца ўсё больш.
Людміла Класкоўская: «Не магу чытаць турэмныя дзённікі дачкі»
Людміла Класкоўская — маці былой палітзняволенай журналісткі Вольгі Класкоўскай. У студзені 2024 года пенсіянерку затрымліваў КДБ — у рамках масавай аблавы на сваякоў палітвязняў. Жанчына выехала з краіны і распавяла «Новаму Часу», што азначае быць сваяком палітвязня ў лукашэнкаўскай Беларусі і праз гэта самому ўвесь час сутыкацца з ціскам з боку сілавікоў.
Выйшаў на волю гомельскі відэааператар Андрэй Толчын
Журналіст-фрылансер Андрэй Толчын трапіў у лік 37 чалавек, памілаваных паводле загаду Аляксандра Лукашэнкі ад 16 верасня. Пра вызваленне Андрэя Толчына паведамляе t.me/parlamentbel.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці