• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Чацвёрты раз Кацярына Андрэева сустракае дзень народзінаў за кратамі

    Сёння Кацярына Андрэева адзначае свой 31 дзень нараджэння. Ад 15 лістапада 2020 года журналістка знаходзіцца ў зняволенні — яе затрымалі ў шматпавярховіку на «Плошчы Перамен» у Мінску за стрым падчас акцыі памяці забітага Рамана Бандарэнкі.

    127104129_213824716791154_2104464910067081185_n

    Кацярына Андрэева. Фота з асабістага архіву

    18 лютага 2021 года суд Фрунзенскага раёна Мінска прызначыў Кацярыне і аператарцы Дар’і Чульцовай па 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну Андрэеву звінавацілі «ў выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Кацярына атрымала яшчэ 8 гадоў калоніі.

    2 гады за стрым з «Плошчы Перамен»

    Журналісткі «Белсата» Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова былі затрыманыя 15 лістапада 2020 года ў шматпавярховіку на вядомай «Плошчы Перамен» у Мінску, калі ў жывым эфіры асвятлялі вулічную акцыю памяці забітага Рамана Бандарэнкі. Спачатку журналісткам прызначылі па 7 сутак адміністрацыйнага арышту. Але пасля адбыцця ім прад’явілі крымінальнае абвінавачанне па артыкуле 342 КК — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Да суду ўтрымлівалі ў СІЗА № 1.

    18 лютага 2021 года суддзя Фрунзенскага раёна Мінска Наталля Бугук прызнала журналістак вінаватымі і прызначыла ім па 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

    У жаночай папраўчай калоніі № 4 ад адміністрацыі Кацярына атрымала статус «схільнай да экстрэмізму». Працавала на швейнай фабрыцы.

    Другі тэрмін

    10 лютага 2022 года Кацярыну Андрэеву этапавалі з калоніі ў гомельскае СІЗА № 3. Прычыну не паведамілі нават на запыт яе родных. У красавіку стала вядома пра новую крымінальную справу, Кацярыне выставілі абвінавачанне ў здрадзе дзяржаве (частка 1 артыкула 356 КК).

    У ліпені 2022 года адбыўся суд, на якім быў вынесены жахлівы вырак — 8 гадоў калоніі. Такое рашэнне прыняў суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка. Працэс праходзіў за зачыненымі дзвярыма. Пра сутнасць абвінавачання невядома дагэтуль.

    20 верасня 2022 года Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыйную скаргу юрыдычнай абароны Кацярыны Андрэевай і чакана пакінуў рашэнне першай інстанцыі без зменаў. Пры гэтым постфактум стала вядома, што была скарэктавана фармулёўка абвінавачання. Замест «выдачы дзяржаўных сакрэтаў замежнай арганізацыі ці дзяржаве» журналісцкую дзейнасць Кацярыны Андрэевай пастанавілі лічыць «шпіянажам». Зрэшты, сутнасная падстава засталася ранейшай, адбылася тэхнічная ратацыя ў межах таго ж артыкула 356 Крымінальнага кодэкса.

    З патомных журналістаў

    Прадзед Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай) Давід Пінхасік — вядомы журналіст у БССР, прабабуля Марыя Ваганава — таксама журналістка, першая галоўная рэдактарка «Палескай праўды». Бабуля Ала Ваганава — гісторык, дацэнт кафедры археалогіі БДУ. Дзед Сяргей Ваганаў — вядомы журналіст. Бацькі — філолагі.

    Пасля беларускамоўнай гімназіі № 23 Кацярына паступіла ў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт на факультэт іспанскай мовы. Праз праграму Еўракамісіі ў 2013 годзе паехала ў Іспанію, дзе выкладала англійскую мову.

    Па вяртанні з Іспаніі напісала артыкул «Паланэз на вакзале» для «Нашай Нівы». Потым супрацоўнічала з «Народнай воляй», «Нашай Нівай», «Радыё Свабода». Ад 201 7 года супрацоўнічала з тэлеканалам «Белсат».

    «Беларускі Данбас»

    Разам з мужам Ігарам Ільяшом (з якім, дарэчы, пазнаёмілася падчас працы на акцыі пратэсту Міколы Статкевіча ў 2015 годзе) напісалі кнігу «Беларускі Данбас», пра беларусаў — удзельнікаў расейска-ўкраінскай вайны. Кніга выйшла ў свет у тым самым 2020 годзе і раззлавала беларускія ўлады. У ёй расказваецца пра ўдзел у вайне на Данбасе беларускіх наймітаў на баку так званых ДНР і ЛНР, пра ўдзел беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў у гэтым канфлікце. У 2021 годзе кнігу ў Беларусі прызналі «экстрэмісцкай».

    Лаўрэатка шматлікіх узнагарод

    Апроч перамог у журналісцкіх конкурсах, Кацярына Андрэева атрымала некалькі ўзнагарод нацыянальнага і міжнароднага ўзроўню:

    • 10 снежня 2020 года беларускія праваабаронцы назвалі яе «Журналістам года»;
    • 10 сакавіка 2021 года стала лаўрэаткай Прэміі імя Дарыюша Фікуса;
    • 9 красавіка 2021 года атрымала прэмію «Гонар журналістыкі» імя Алеся Ліпая;
    • 7 чэрвеня 2021 года стала лаўрэаткай Axel-Springer-Preis;
    • 10 чэрвеня 2021 года — прэмія «За мужнасць у журналістыцы»;
    • 29 ліпеня 2021 года — прэмія «За свабоду і будучыню СМІ»;
    • 12 жніўня 2021 года — прэмія імя Герда Буцэрыюса «Вольная прэса Усходняй Еўропы»;
    • 15 кастрычніка 2021 года стала лаўрэаткай прэміі Prix Europa ў катэгорыі «Еўрапейскі журналіст 2021 года».

    Муж зараз таксама ў зняволенні

    Пра затрыманне журналіста Ігара Ільяша, мужа палітзняволенай Кацярыны Андрэевай, стала вядома на мінулым тыдні — раніцай 22 кастрычніка. Яго фотаздымак у кайданках апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы. У допісе аднаго з іх ускосна паведамлялася, што затрыманне журналіста нейкім чынам звязанае з тэлеканалам «Белсат». У наступным паведамленні была пагроза затрымаць сяброў і калег Ігара Ільяша, якія нібыта паведамілі пра сітуацыю з ім у незалежныя СМІ.

    І ўжо ўвечары 22 кастрычніка той жа тэлеграм-канал, звязаны з сілавікамі, апублікаваў відэа з Ігарам Ільяшом. У тэксце да відэароліка было напісана:

    «Па шляху жонкі. Гэты польскі журналіст-шпіён разам з жонкай займаўся судзейнічаннем з экстрэмісцкім фарміраваннем і зборам звестак для замежных выведак. Судзельніца ўжо даўно сядзіць за экстрэмізм і здраду дзяржаве, а муж дагэтуль быў на волі, бо яго дзейнасць старанна дакументавалася. Выпраўляем гэту абуральную несправядлівасць».

    30 кастрычніка стала вядома, што Ігара Ільяша змясцілі пад варту ў следчы ізалятар № 1. З гэтага вынікае, што яму афіцыйна прад’яўлена крымінальнае абвінавачанне.

    Ігар Ільяш прынцыпова не хацеў з’язджаць з Беларусі, каб мець магчымасць рыхтаваць перадачы для Кацярыны Андрэевай і ездзіць да яе на спатканні ў гомельскую калонію  № 4.

    За журналісцкую дзейнасць Ігар Ільяш таксама трапляў пад рэпрэсіі сілавікоў. Так, у лістападзе 2020 года Ільяша арыштоўвалі на 15 сутак за «ўдзел у пікетаванні». У ліпені 2021 года яго таксама затрымлівалі на 15 сутак падчас масавых вобшукаў і затрыманняў незалежных журналістаў па ўсёй Беларусі. Тады ў кватэры журналіста правялі ператрус, забралі тэхніку і кнігі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці