• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Трэнінг-курс «Трэнды сацсетак і верыфікацыя кантэнту» ад Azbuka media (дэдлайн — 5 лістапада)

    Фактчэкінгавая ініцыятыва Azbu­ka media запрашае на анлайн-курс «Трэнды сацсетак і верыфікацыя кантэнту».

    Курс складаецца з пяці тэарэтычных вэбінараў і выпускнога задання. Паспяховыя выпускнікі атрымаюць сертыфікат міжнароднага ўзору.

    Калі: з 14 лістапада да 12 снежня 2024 года, два разы на тыдзень.

    Дзе: анлайн.

    Тэмы курса:

    • якія трэнды сацыяльных сетак сёння існуюць, як гэта ўплывае на вядзенне старонак;
    • як працаваць з анлайн-аўдыторыяй якасна і паспяхова;
    • як маніпулююць кантэнтам для павышэння яго бачнасці і ці варта гэта рабіць;
    • што нясе з сабой штучны інтэлект і як яго інтэграваць у працу;
    • апошнія навінкі Insta­gram, Face­book, Youtube, Tik­tok, VK як яны адлюстроўваюцца на карыстальніцкіх паводзінах;
    • як адрозніць кантэнт, створаны нейрасеткамі;
    • як можна верыфікаваць інфармацыю ў сетках крытычнае мысленне і фактчэкінг.

    Курс праводзіць прафесійны таргетолаг і SMM-менеджар з больш чым 10-гадовым стажам працы. Важная ўмова ўдзелу — падпіска на сацсеткі Azbu­ka media.

    ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА

    Дэдлайн падачы заявак — 5 лістапада 2024 года.

    Па дадатковых пытаннях пішыце на info@azbukamedia.com

    Azbu­ka media — усходнееўрапейская фактчэкінгавая ініцыятыва, якая аналізуе прастору навін Расіі, Беларусі, Украіны, краін Балтыі і Малдовы на прадмет распаўсюджанай дэзінфармацыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026
    Акцэнты

    Media Ethics Lab. Этыка ў рэальнай працы журналіста і рэдакцыі (рэгістрацыя — да 4 траўня)

    Як працаваць, калі любы матэрыял можа нашкодзіць — крыніцам, рэдакцыі або вам асабіста? Як у рэальнасці, дзе ціск і рызыкі сталі нормай, балансаваць паміж бяспекай і правам грамадства на інфармацыю? Запрашаем журналістаў і журналістак, рэдактараў і рэдактарак — усіх, хто працуе з медыякантэнтам, на пяць практычных анлайн-модуляў Media Ethics Lab.
    28.04.2026

    Еўрапейскі рэтрыт ад Global Center for Journalism and Trauma (дэдлайн — 11 траўня)

    22.04.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.