• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БАЖ намінаваў арганізацыю «Рэпарцёры без межаў» на прэмію ЮНЭСКА

    Міжнародная прэмія ЮНЭСКА названая імем забітага калумбійскага журналіста і прысуджаецца за ўклад у свабоду прэсы.

    МІжнародная прэмія імя Гільерма Кана ўручаецца 3 траўня — у Сусветны дзень свабоды прэсы

    Сёлета Беларуская асацыяцыя журналістаў вылучыла на атрыманне прэміі ЮНЭСКА імя Гільерма Кана свайго даўняга партнёра арганізацыю «Рэпарцёры без межаў».

    «Рэпарцёры без межаў» многія гады, нават дзесяцігоддзі, падтрымліваюць беларускіх журналістаў і журналістак, прыходзяць ім на дапамогу ў самыя цяжкія часы — як непасрэдна праграмамі падтрымкі, так і ў пытаннях журналісцкіх стандартаў, абароны нашых правоў. БАЖ. як былы лаўрэат гэтай прэміі, мае гонар гонар намінаваць нашых партнёраў на гэтую прэстыжную прэмію, — адзначыў намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі.

    У 2022 годзе Міжнародную прэмію ЮНЭСКА імя Гільерма Кана за ўклад у свабоду прэсы ўручылі Беларускай асацыяцыі журналістаў. БАЖ на прэстыжную прэмію намінавала Літва. Рашэнне вылучыць Беларускую асацыяцыю журналістаў на прэмію ЮНЭСКА падтрымалі 46 дзяржаў, у тым ліку 27 краін-сябраў Еўрасаюза.

    Міжнародная прэмія ЮНЭСКА імя Гільерма Кана за ўклад у справу свабоды прэсы заснаваная ў 1997 годзе. Яна ўручаецца штогод «асобнаму журналісту, арганізацыі ці ўстанове, якія ўнеслі значны ўклад ў справу абароны свабоды прэсы ці яе садзейнічанню ва ўсім свеце, калі такая дзейнасць звязаная з рызыкамі або рэпрэсіямі». Афіцыйная цырымонія ўзнагароджання штогод праходзіць 3 траўня і прымеркаваная да Сусветнага дня свабоды друку.

    Сусветная прэмія за свабоду друку ЮНЭСКА заснавана ў гонар калумбійскага журналіста Гільерма Кана, забітага ў 1986 годзе за крытыку наркакартэляў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці