• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Без надзеі ніяк»: у Варшаве адкрылася персанальная выстава Надзі Букі

    Яе «Адраджэнне» цяпер можна ўбачыць у Беларускім моладзевым хабе, паведамляе «Радыё Унет». На экспазіцыі − каля 30 работ, створаных цягам апошніх дзесяці гадоў. «Цудам прыехалі за мной у Варшаву», − распавядае мастачка, якая ў лістападзе вымушана з’ехала з Беларусі па палітычных матывах.

     

     Гэта − першая яе выстава ў Польшчы. Дэбют, дарэчы, падвойны: на экспазіцыі Надзя Бука прэзентавала сваю першую і пакуль што адзіную карціну, створаную ў эміграцыі. 

    «Мая новая работа… Я яе скончыла літаральна за дзень да адкрыцця выставы. Уся ў сініх колерах, а рот у мяне заклеены чырвонай стужкай. На плячы − Піглас. Істота, якую я прыдумала. Яе дзюба перавязаная чырвонай ніткай. Гэта карціна пра тое, што мы, мастакі, не маем права маўчаць, бо мы кажам зараз за тых, хто сядзіць за кратамі і ў каго адабралі права ствараць. Гэтым творам я не прамаўляю − крычу».

    Рэпарцёр «Радыё Унет» Аліна Крамко таксама ўбачыла новую карціну мастачкі і занатавала ўражанні ў сваім рэпартажы.

    Слухайце аўдыё і глядзіце фота з выставы «Адраджэнне», якая будзе працаваць у Беларускім моладзевым хабе да 18 траўня. Арганізатар падзеі —  арт-рэзідэнцыя Дом творцаў.

    Чытайце яшчэ:

    «Хотим обращаться к молодым профессионалам внутри страны». Запущен проект «Настоящее время. Беларусь»

    «Я застаюся, каб тым, хто зараз за кратамі, і тым, хто быў вымушаны з’ехаць, было куды вяртацца»: погляд журналістаў знутры краіны

    Мининформ вынес предупреждение учредителю телепрограммы «Europa Plus TV». Пропагандисты намекнули, что все из-за Ларисы Грибалевой

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці