• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогер Пятрухін «падзякаваў» АМАПу, які выламаў яму дзверы ў кватэру ФОТА

    Брэсцкі блогер Сяргей Пятрухін, да якога 30 жніўня падчас стрыму ўварваўся АМАП, упрыгожыў свае дзверы "падзякай" міліцыі. Пра гэта Сяргей Пятрухін напісаў у сваёй старонцы на Facebook.

    Нагадаем, што раніцай 30 жніўня ў кватэры брэсцкага блогера адбыўся ператрус, падчас якога забралі камп’ютары і іншую тэхніку. Каб трапіць у кватэру супрацоўнікі АМАП выбілі дзверы, а калі Пятрухін пачаў анлайн-трансляцыю на YouTube-канале “Народны рэпарцёр”, міліцыянты павалілі яго на падлогу. Пазней яго ў кайданках адвезлі ў Ленінскі РАУС.

    З каментара афіцыйнага прастаўніка УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргея Дучэнкі вынікала, што такія захады былі зроблены таму, што Сяргей Пятрухін “катэгарычна адмовіўся адчыняць дзверы кватэры супрацоўнікам міліцыі, якія прыбылі для выканання даручэння па правядзенню следчага дзеяння”.

    Санкцыя артыкула 189 КК (“Абраза, нанесеная ў публічным выступе, альбо ў друкаваным ці публічна дэманстраваным творы, альбо ў сродках масавай інфармацыі”) прадугледжвае штраф, або папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў.

    Раней брэсцкі блогер Сяргей Пятрухін неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. У прыватнасці, яго штрафавалі за відэаролікі для YouTube-канала “Народны рэпарцёр”, калі разам з калегам з Бярозы Аляксандрам Кабанавым асвятлялі сітуацыю вакол будаўніцтва пад Брэстам акумулятарнага завода “АйПауэр”.

    Сёлета 12 траўня супрацоўнікі міліцыі разам з АМОНам прыйшлі ў кватэру да Сяргея Пятрухіна і забралі ноўтбук, планшэт, тэлефон і фотаапарат. Аднак ці звязаны той ператрус з заведзенай крымінальнай справай, блогер пакуль не ведае.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці