• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогеру Уладзіміру Цыгановічу ўзмацнілі рэжым утрымання – турма замест калоніі

    Аўтару YouTube-канала MozgON Уладзіміру Цыгановічу, раней асуджанага на 15 гадоў калоніі па справе калегі-блогера Сяргея Ціханоўскага, за “сістэматычнае парушэнне ўнутранага распарадку ўстановы” змянілі фармат адбыцця пакарання на больш жорсткі. Стала вядома, што бліжэйшыя 3 гады ён правядзе ў турме №4.  

    Сёлета ў чэрвені 42-гадовага Уладзіміра Цыгановіча этапавалі ў папраўчую калонію №3 у Віцьбе. Аднак нядаўна праваабаронцы атрымалі інфармацыю, што палітвязню ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Магілёў. Там яго плануюць утрымліваць 3 гады.  

    Уладзімір Цыгановіч нарадзіўся ў Брэсце ў сям’і вайскоўца, усё дзяцінства правёў у пераездах. На момант развалу Савецкага Саюза ягоны бацька  служыў на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, таму Уладзімір атрымаў расійскі пашпарт. І хоць потым з’ехаў вучыцца ў Беларусь, ад грамадзянства Расіі не адмаўляўся – не выключаў вяртання. Пасля вучобы нейкі час працаваў у Маскве, а ў 2006 канчаткова пераехаў у Мінск. Ажаніўся, мае дачку.

    Заўважнай і публічнай асобай Уладзімір Цыгановіч стаў на хвалі ўздыму незалежнага блогерства – рабіў відэасюжэты “на злобу дня” паралельна з Сяргеем Ціханоўскім, Андрэем Павуком, Аляксандрам Кабанавым, Сяргеем Пятрухіным ды іншымі.  

    На сваім YouTube-канале Moz­gON пачынаў з асвятлення сацыяльных і эканамічных праблем, а з набліжэннем перадвыбарчай кампаніі 2020 года пераключыўся на палітычныя навіны. Расказваў пра патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, ладзіў трансляцыі з пікетаў па зборы подпісаў, ацэньваў закулісную ролю Расіі ў выбарчым працэсе. Даволі хутка сабраў на сваёй віртуальнай пляцоўцы аднадумцаў, давёўшы колькасць падпісчыкаў да 75 тысяч. 
    Вострага на язык блогера затрымалі 9 чэрвеня 2020-га – у самы разгар электаральнай агітацыі. Фармальнай прычынай быў “даўжок” па неадбытым 15-суткавым арышце, вынесеным яшчэ за сакавіцкі Дзень Волі. Следам здарыўся яшчэ адзін суд і дадатковыя два тыдні за кратамі. Але на волю ён так і не выйшаў, знайшоўшыся ў мінскім СІЗА №1 у статусе абвінавачанага па «справе Ціханоўскага». Яму, як і яшчэ вялікай групе актывістаў і палітыкаў, інкрымінаваўся крымінальны артыкул 342 — “арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. 

    У пачатку 2021 года стала вядома, што Уладзіміру Цыгановічу прад’явілі яшчэ адно абвінавачванне — на падставе ч. 1 арт. 293 (“падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках”). А ўрэшце дадалася і амаль абавязковая для палітвязняў ч. 3 арт. 130 – “распальванне сацыяльнай варожасці”. 
    Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме акурат год таму ў будынку гомельскага СІЗА №3. Суддзя абласнога суда Мікалай Доля прысудзіў Уладзіміру Цыгановічу 15 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Сёлета 31 мая Вярхоўны суд у закрытым рэжыме разглядзеў апеляцыйныя скаргі шасці фігурантаў «справы Ціханоўскага», якія атрымалі неадэкватныя тэрміны зняволення, але пастанавіў пакінуць прысуды без зменаў. 

    Фігуранты аб’яднанай справы: Сяргей Ціханоўскі – 18 гадоў калоніі, Арцём Сакаў і Дмітрый Папоў – па 16 гадоў, Уладзімір Цыгановіч і Ігар Лосік – па 15 гадоў, Мікалай Статкевіч — 14 гадоў.
    Пры гэтым камусьці з кантралёраў у праваахоўных структурах падалося, што пакаранне Уладзіміру Цыгановічу “недастаткова жорсткае” і ў снежні 2022-га асуджанага перавялі з умоўна “ліберальнай” калоніі ў турму строгага рэжыму. Магчыма, гэтаму паспрыяла тое, што 4 лістапада Міністэрства ўнутраных спраў уключыла вязня ў ведамасны «спіс экстрэмістаў». 

    Акрамя таго, фігуранты мусяць салідарна сплаціць 22 мільёны рублёў кампенсацыі — як пазначана ў судовым рашэнні, для выплат сілавікам “за дадатковы час на службе падчас акцый пратэсту”. 

    Чытайце яшчэ: 

    Вярхоўны суд запланаваў апеляцыі белапанаўцаў на 6 студзеня наступнага года

    Прысуд журналістцы Ксеніі Луцкіной пакінулі без зменаў

    Хакеры заявілі, што завалодалі данымі 400 мільёнаў карыстальнікаў Twitter. Чым гэта пагражае беларусам і што рабіць?

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці