Анлайн трэнінг па негвалтоўнай камунікацыі
Гомельская ГА ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» працягвае шэраг адукацыйных сустрэч і запрашае бацькоў і іншых зацікаўленых на АНЛАЙН-трэнінг па НЕГВАЛТОЎНАЙ КАМУНІКАЦЫІ.
Калі: 18.06.2020 а 18:30.
Дзе: анлайн-трэнінг будзе рэалізаваны з дапамогай пляцоўкі Zoom.
Як трапіць: трэба запоўніць форму рэгістрацыі да 17.06.2020 і абавязкова дачакацца ліст на e‑mail з тэхнічнай інфармацыяй https://bit.ly/3felHaB
Падчас сустрэчы будзе магчымасць даведацца пра розныя тыпы камунікацыі; заўважыць, як тып камунікацыі (нават пабудова думак і сказаў) уплывае на якасць стасункаў пашырыць слоўнік эмоцый і патрэб; падумаць пра эмпатыю, «мову жырафа» і «мову шакала»; убачыць тэхніку таго, як размаўляць і ліставацца, каб наладзіць сувязь з самім сабой і іншымі.
Я прапаную пазнаёміцца з канцэпцыяй, якая, на маю думку і ўласны досвед, дазваляе пачынаць жыць па-іншаму і рабіць унёсак у паляпшэньне гэтага свету, каб ён быў больш прыемным і бяспечным месцам для жыцця — ад сям’і і да планеты, — кажа запрошаны эксперт Валдзіс Фугаш ( праваабаронца, трэнер і кансультант у сферы адукацыі і адвакацыйных дзеянняў у сферы правоў чалавека, грамадскіх інтарэсаў і культуры міра; сузаснавальнік Human Constanta).
Гомельскае ТБМ з 2015 года актыўна і сістэмна займаецца тэмай беларускамоўнага навучання ва ўстановах Гомеля, ладзіць тэматычныя сустрэчы для бацькоў і бясплатныя заняткі «Мова дзяцей», на якіх дзеці знаёмяцца з гісторыяй, культурай Беларусі і вывучаюць цэлы свет па-беларуску.