• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мінінфарм папоўніў «экстрэмісцкі спіс». У ім — беларускія і ўкраінскія інфармацыйныя рэсурсы

    Міністэрства інфармацыі Беларусі ўвечары 26 верасня абнавіла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Рашэннем суда Чыгуначнага раёна Гомеля ад 24 верасня экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй прызнаныя адразу 15 інфармацыйных рэсурсаў. 

    Украінскі сайт TELEGRAF

    Украінскі сайт TELEGRAF. Скрыншот

    З іх восем маюць дачыненне да ўкраінскага медыя TELEGRAF. Гэта:

    • Сайт TELEGRAF (ідэнтыфікатар telegraf.com.ua),
    • Viber-канал «Телеграф — новини України та світу» (ідэнтыфікатар  invite.viber.com/?g2=AQAAH%2B7bgM7UuU9Y5Jr56U0WeNHsMhychnyCxl7rQzdj8VX34sC8yxojaWhMFQ%2F3&lang=ru),
    • Telegram-канал «Телеграф UA Новини України» (ідэнтыфікатар t.me/Telegraf_UA_channel),
    • Telegram-акаўнт «Телеграф» (ідэнтыфікатар t.me/Telegraf_Ukraine),
    • Telegram-канал «Телеграф. Новости» (ідэнтыфікатар t.me/telegrafby),
    • YouTube-канал «Telegraf UA» (ідэнтыфікатар youtube.com/@telegraf-ua),
    • старонка ў  Face­book з назвай «Telegraf UA» (ідэнтыфікатар facebook.com/ua.telegraf),
    • старонка ў X пад назвай «Телеграф» (ідэнтыфікатар x.com/telegrafcomua).

    Таксама «экстрэмісцкімі» прызнаны старонкі ў X з назвамі «DW українською» (ідэнтыфікатар x.com/dw_ukrainian) і «Голос Америки Українською» (ідэнтыфікатар x.com/holosameryky).

    Заадно суд Чыгуначнага рёна Гомеля прызнаў «экстрэмісцкім» Telegram-канал з падобнай назвай «Телеграф. Новости», але ўжо беларускі. Гэты канал з ідэнтыфікатарам t.me/telegrafby мае ўсяго 5 падпісчыкаў.

    «Экстрэмісцкім» стаў і Viber-канал пад назвай «Телеграф» (ідэнтыфікатар invite.viber.com/?g2=AQAe0ZqQK%2B5ZwlFX4yOYxC rLIu%2FSCUIsbe%2FKiskZLbyqF%2Bqa4B%2B4FTlECckWAU6f&lang=ru).

    Апрача гэтага, 24 верасня суд Чыгуначнага раёна Гомеля абвясціў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» старонкі ў сацыяльнай сетцы  «ВКонтакте» з назвамі «Гомель Online» (vk.com/gomel_24), «Минск Online» (vk.com/minsk.stolica), «Лида — наш город» (vk.com/lida.city).

    Гэтыя тры інтэрнэт-рэсурсы той самы суд ужо прызнаваў «экстрэмісцкімі» сёлета 6 верасня. Цяпер гэтага запісу ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў няма, засталася толькі пазнака «Адменена». Але праз 18 дзён суд зноўку вырашыў лічыць гэтыя старонкі «ВКонтакте» «экстрэмісцкімі».

    Паводле абноўленага спісу Мінінфарма, экстрэмісцкім прызнаны і Іnsta­gram-акаўнт «Яна/Ёй» (ідэнтыфікатар instagram.com/yana.joj/?igshid=MzRIODBiNWFIZA%3D%3D). Ён дададзены ў пералік у адпаведнасці з рашэннем суда Ленінскага раёна Мінска ад 23 верасня.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.