• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Асамблея навучыць бараніць сябе

    11 снежня ў Менску Выканаўчае бюро Асамблеі НДА ладзіць майстар-клас на тэму “Грамадзянін і правапарадак”. Запрашаем да ўдзелу!

    Асноўныя аспэекты, якія плануецца закрануць у межах мерапрыемства:

    — Разгляд тых артыкулаў Канстытуцыі РБ і Кодэксу РБ аб адміністратыўных правапарушэннях, якія тычацца грамадзкай дзейнасці;

    — Абмеркаванне катэгорый удзельнікаў адміністратыўнага працэсу, іх правоў і абавязкаў: патрабаванні да афармлення дакументаў; абскарджванне і апратэставанне пастаноў па справе аб адміністратыўным правапарушэнні, парадак падачы скаргі;

    — Псіхалагічныя аспекты ўзаемадзеяння з супрацоўнікамі праваахоўных органаў;

    — Разгляд сістэмы абароны ў адміністратыўным працэсе: магчымасць і паспяховасць адстойвання сваіх правоў; праца са скаргай (што трэба пазначаць у скарзе, куды пісаць скаргу, парады пры напісанне зваротаў, скаргаў і заяваў); некаторыя прыёмы самаабароны ў судовым працэсе (магчымасці ўдзельнікаў адміністратыўнага працэсу ў судзе, як прадуктыўна карыстацца сваімі правамі ў адміністратыўным працэсе).

    Да ўдзелу запрашаюцца актывісты і лідэры няўрадавых грамадзкіх арганізацый ды ініцыятыў.

    Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анлайн анкету-заяўку. Колькасць месцаў абмежаваная. Адабраным удзельнікам будзе паведамлена месца правядзення праз электронную пошту. Арганізатары кампенсуюць выдаткі на праезд іншагароднім, забяспечаць харчаванне.

    Апошні тэрмін падачы заявак: 3 сьнежня 2015 г.

    З дадатковымі пытаннямі зьвяртайцеся праз электронны адрас: ngo@belngo.info
     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці