Асамблея НДА абвесьціць Чэмпіёнаў грамадзянскай супольнасьці
9 студзеня Асамблея НДА абвесьціць Чэмпіёнаў грамадзянскай супольнасьці. Прэмія будзе ўручацца па 10 намінацыях, у тым ліку ў намінацыі «Журналіст году».
Прэмія “Журналіст / журналістка году” ўручаецца рэдакцыі, журналісту/журналістцы, блогеру/блогерцы за найбольш грунтоўнае і рознабаковае асьвятленьне грамадзкай дзейнасьці. У гэтым годзе вылучаныя:
-
Раман Васюковіч, журналіст «Эўрарадыё». За перадачу «Тры апазыцыянэры, два чыноўнікі» пра грамадзкіх актывістаў у рэгіёнах Беларусі.
-
Сьвятлана Калінкіна, галоўная рэдактарка «Беларускага партызану». За адстойваньне дэмакратычных свабодаў у беларускім грамадзтве
-
Рубрыка “Натхняльнікі” часопіса CityDog, распавядае пра актыўнасьці сталых людзей, якія натхняюць на грамадзка актыўную пазыцыю беларусаў і беларусак.
-
Маша Пархімчык, журналістка і рэдактарка анлайн-часопісу 34mag.net. За актыўнае супрацоўніцтва з НДА.
-
Дзіяна Серадзюк, вядзе рубрыку «Грамадзтва“ у «Новым Часе». Сыстэмна асьвятляе вострыя грамадзкія сытуацыі і канфлікты, у тым ліку, вакол Курапатаў і Вайсковых могілак, якія мабілізуюць грамадзтва, праблемы барацьбы за моўныя правы і інш.
-
Серж Харытонаў, карэспандэнт выданьня «Настоящее время». Актыўны ня толькі як журналіст, але і часта супрацоўнічае з грамадзкім сэктарам як сьпікер-мадэратар-вядучы зьмястоўных мерапрыемстваў.
Прэмія “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці” была заснаваная Асамблеяй НДА ў 2009 годзе, каб адзначаць найбольш пасьпяховыя ды крэатыўныя ідэі ў грамадзкім сэктары, а таксама лідэраў ды актывістаў і прыцягваць да іх увагу беларусаў.
Запрашаем журналістаў на цырымонію ўручэньня Прэміі, якая пройдзе 9 студзеня ў клюбе “Бруге” па адрасе: Партызанскі пр‑т, 6А (глядзіце мапу тут). Пачатак а 19:00. Будзем удзячныя за асьвятленьне падзеі.
Падрабязней пра Прэмію можна даведацца тут.
Калі Вы маеце пытанні, датычныя прэміі, ці зацікаўлены ў яе асьвятленьні, пішыце на ngo@belngo.info.