• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Цырымонію асвяшчэння крыжа ў памяць Вацлава Ластоўскага ў Курапатах

    29 красавіка (пятніца) у народным Пантэоне ахвяр камуністычных рэпрэсіяў – Курапатах – адбудзецца асвяшчэнне мемарыяльнага крыжа ў гонар Вацлава Ластоўскага. Пачатак – у 14 гадзін.

    Жалобную цырымонію правядуць святары ад рымска-каталіцкай, грэка-каталіцкай і праваслаўнай цэркваў.
    Крыж вышынёй 5 метраў зроблены з маронага дубу і пакрыты мастацкай разьбой. Яго творцы – жывапісец Алесь Цыркуноў і разьбяр па дрэве Юры Камандзірчык.

    Ініцыятары гуманітарнага праекта – Менскае добраахвотнае таварыства аматараў беларускай гісторыі імя Вацлава Ластоўскага і грамадскі Інстытут беларускай гісторыі і культуры.
    Грошы на стварэнне і ўсталяванне крыжа ахвяравалі шматлікія добраахвотнікі.
    ***
    Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі (1883—1938) быў вялікім чалавекам. Вось што піша пра яго пісьменнік Уладзімір Арлоў у зборніку эсэ “Імёны свабоды”:
    — Палітык, які браў непасрэдны ўдзел у абвячшэнні незалежнасці БНР і ўзначальваў яе Кабінэт міністраў…
    — Дырэктар Беларускага дзяржаўнага музею, які ў 1928 годзе асабіста ўзначаліў экспедыцыю ў Полацак і прывёз адтуль нашу нацыянальную святыню – Крыж Святой Еўфрасінні…
    — Неадменны сакратар маладой Беларускай Акадэміі навук…
    — Гісторык, пяру якога належаць славутыя творы “Кароткая гісторыя Беларусі” і “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”…
    — Філолаг, складальнік і выдавец не менш славутага “Расійска-крыўскага (беларускага) слоўніка”…
    — Пісьменнік і паэт, аўтар кнігі “Лабірынты” – самай містычнай і патаемнай аповесці у беларускай літаратуры. Аўтар непаўторных вершаў, насычаных магутнай энэргетыкай…
    Сталін і яго памагатыя, якія распачалі у 1930 годзе масавы тэрор супраць нацыянальнай інтэлігенцыі ва ўсіх “саюзных”і “аўтаномных” рэспубліках СССР, ніяк не маглі абмінуць гэтага волата беларускага нацыянальнага Адраджэння. Арышт 21 ліпеня 1930 года выкрэсліў Ластоўскага з актыўнага грамадскага і навуковага жыцця. А 23 студзеня 1938 года сталінскія каты забілі яго ў Саратаве. Месца пахавання застаецца невядомым.
    І вось цяпер мы, ідэйныя нашчадкі Вацлава Ластоўскага, усталявалі крыж у гонар нашага вялікага суайчынніка – каб сучасныя беларусы ведалі і шанавалі яго.

    Таварыства аматараў беларускай гісторыі імя В. Ластоўскага

    Грамадскі Інстытут беларускай гісторыі і культуры 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці