• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Папаўненне «экстрэмісцкага спісу» Мінінфарма: шэраг украінскіх інтэрнэт-рэсурсаў, акаўнт Франака Вячоркі, «Вечерний Жлобин»

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 6 жніўня папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У пералік забароненых дададзеныя шэраг украінскіх інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсаў, акаўнт Франака Вячоркі ў «ВКонтакте», Telegram-суполка «Вечерний Жлобин».

    Выява створана БАЖ з выкарыстаннем Chat­G­PT

    «Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны YouTube-канал «УНІАН» з ідэнтыфікатарам youtube.com/@unian.

    У «экстрэмісцкі спіс» Мінінфарма відэаканал украінскага інфармагенцтва  трапіў паводле рашэння суда Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці ад 1 жніўня 2024 года.

    «Экстрэмісцкімі» прызнаныя таксама два рэгіянальныя ўкраінскія інфармацыйныя Telegram-каналы. Гэта «Киевский Движ» (ідэнтыфікатар t.me/k_dvizh)  і «Мiй Киïв | Свiтло» (ідэнтыфікатар t.me/kiev_novosti). Адпаведнае рашэнне датычна абодвух прыняў 30 ліпеня суд Клецкага раёна Мінскай вобласці.

    Рашэннем суда Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ад 31 ліпеня  «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» абвешчаны акаўнт «Франак Вячорка» ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» (ідэнтыфікатар vk.com/franak).

    Гэтаксама 31 ліпеня рашэннем Жлобінскага суда Гомельскай вобласці  «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаная Telegram-суполка «Вечерний Жлобин» з ідэнтыфікатарам t.me/jlob_in. У групе публікуюцца мясцовыя навіны, аб’явы і звесткі пра гучныя падзеі з усёй Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці