• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    ПАЧЫНАЕ ПРАЦУ АЛЬТЭРНАТЫЎНЫ КУРС ПА “ГРАМАДАЗНАЎСТВУ”

    З 15 кастрычніка 2015 года для студэнтаў і школьнікаў старэйшых класаў з Беларусі, пачынае працу новы альтэрнатыўны курс па “Грамадзнаўству” і агульнай гуманітарнай падрыхтоўцы “Школа грамадскай думкі”.

    “Школа грамадскай думкі” ладзіцца з мэтай стварэння дэідэалагізаванага ўводнага курса для студэнтаў і школьнікаў старэйшых класаў у гуманітарныя дысцыпліны без фармальных бар’ераў адукацыі, на глебе канструктыўнай дыскусіі і высокай інтарактыўнасці.

    У якасці экспертаў паўгадавога курсу навучання выступяць аўтарытэтныя навукоўцы, выкладчыкі, юрысты, эканамісты, палітолагі і публіцысты. Сярод іх Альміра Ўсманава, Аляксандр Кавалёў, Таццяна Чуліцкая, Вольга Шпарага, Міхаіл Пастухоў, Ала Сакалова і Рыгор Мінянкоў.

    Арганізатары праекту спадзяюцца, што курс будзе цікавым і насычаным для ўсіх зацікаўленых гуманітарнымі накірункамі і дысцыплінамі. Падрабязную інфармацыю пра мерапрыемста можна знайсці на спасылцы: http://bit.ly/1La7ZDo

    Заяўкі на ўдзел у курсе прымаюцца да 5 кастрычніка 2015 году. Форма для заяўкі: http://bit.ly/1Iy6wBj

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці