Прэмія “Press Freedom Award 2015” – для журналістаў з Беларусі
Аддзяленне арганізацыі “Рэпарцёры без межаў” у Аўстрыі штогод уручае прэмію “Press Freedom Award” рэпарцёрам, журналістам і публіцыстам з паўднёва-усходняй Еўропы і краін, якія мяжуюць з Еўрапейскім Саюзам. У 2015 годзе прыз вырашылі ўручыць прадстаўніку Беларусі.
“Рэпарцёры без межаў” вырашылі адзначыць прэміяй “Press Freedom Award” мужнасць журналістаў у нашай краіне. Уганараванне адбудзецца ў снежні 2015 года. Аўстрыйская камісія ЮНЭСКА прымае апеку над гэтай прэміяй.
Мэтавай групай з’яўляюцца журналісты незалежна ад статусу і ўзросту. Журы адзначыць крытычныя публікацыі, матэрыялы асветніцкага характару, а таксама журналісцкія расследаванні па тэмах: палітыка дэмакратыі, свабода прэсы і свабода меркаванняў, правы чалавека і іх парушэнні, карупцыя, сацыяльна-крытычныя і грамадска-палітычныя матэрыялы, а таксама матэрыялы на падобныя тэмы.
Прэмія Press Freedom Award складае 6 000 еўра.
Прэмія ўручаецца па катэгорыях:
- друкаваныя СМІ
- электронныя СМІ
- серыі, кнігі, творчасць
Правілы падачы матэрыялаў на конкурс:
- Тэрмін падачы – да 30 кастрычніка 2015 года
- Прымаюцца матэрыялы, апублікаваныя ў перыяд з 3 мая 2014 года да 3 мая 2015 года
- Рэкамендацыі вітаюцца, але не з’яўляюцца абавязковымі (для катэгорыі “творчасць” – абавязковая наяўнасць рэкамендацыі)
- Вылучэнне трэцяй асобай дапускаецца
- Кожны кандыдат можа накіраваць толькі адну публікацыю.
На конкурс трэба даслаць:
а) публікацыю на мове арыгіналу
б) аўтарызаваны кандыдатамі пераклад на англійскую мову
в) біяграфію кандыдата на англійскай мове
г) копію апублікаванага матэрыялу
д) Гэта таксама дзейнічае для серый друкаваных матэрыялаў і серый для электронных СМІ (напрыклад, серый/перадач, якія адпавядаюць дадзенаму кірунку). У дадзеным выпадку патрабуецца апісанне зместу серый, а таксама фрагментарнае прадстаўленне публікацыі ў друку, на радыё, тэлебачанні альбо ў інтэрнэце.
Матэрыялы друкаваных СМІ могуць быць прадстаўленыя ў арыгінале альбо ў сканаваным выглядзе. Радыё- і тэлепраграмы прадстаўляюцца ў залежнасці ад аб’ёму на касеце/CD/DVD альбо па электроннай пошце ў электронным выглядзе. У выпадку падачы на конкурс кніг трэба прыкласці англійскі пераклад прадмовы альбо кароткую рэкамендацыю, таксама на англійскай мове.
З пытаннямі можна звяртацца па адрасе ў Вене:
Frau Mag. Hanna Ronzheimer
Reporter ohne Grenzen Österreich
Alser Straße 22/8
1090 Wien, Österreich
Інфармацыя пра прэміі Press Freedom Award – сігнал для Еўропы: www.rog.at