Прэс-канферэнцыя кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”
9 кастрычніка ў Мінску адбудзецца прэс-канферэнцыя кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”, падчас якой будзе прэзентаваная кніга “Смяротнае пакаранне ў Беларусі”.
У мерапрыемстве бяруць удзел каардынатар кампаніі Андрэй Палуда, прадстаўнікі ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч. Ганаровыя госці — прадстаўнікі амбасадаў еўрапейскіх краінаў-удзельніц Кааліцыі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.
Мерапрыемства будзе праходзіць на пляцоўцы “Арт-Сядзібы” (пр‑т Незалежнасці, 58–430 – 4‑ы паверх ГЦ “Маскоўска-Венскі”) і распачнецца аб 11‑й гадзіне.
Нагадаем, 10 кастрычніка адзначаецца Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання. З гэтай нагоды праваабаронцы з 5 па 10 кастрычніка праводзяць штогадовы інфармацыйна-асветніцкі Тыдзень супраць смяротнага пакарання ў Беларусі, да якога сёлета далучыліся прыхільнікі абаліцыянісцкага руху з іншых краінаў.
