• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Семінар-кансультацыя «Стварэнне і рэгістрацыя некамерцыйных арганізацый»

    Цэнтр прававой трансфармацыі і Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый запрашаюць на семінар-кансультацыю па рэгістрацыі некамерцыйных арганізацый, які адбудзецца ў Мінску 19 верасня 2015 года.

    Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі ініцыятыўных груп з Мінска альбо іншых гарадоў, якія маюць намер распачаць працу па рэгістрацыі грамадскага аб’яднання альбо іншай некамерцыйнай арганізацыі.

    Падчас семінара будуць разгледжаны асноўныя арганізацыйна-прававыя формы некамерцыйных арганізацый ды іх адрозненні ў прававым статусе і парадку рэгістрацыі згодна з актуальным заканадаўствам. Удзельнікам будзе прадстаўлена інфармацыя адносна парадку ды практыкі рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў, устаноў і фондаў, а таксама дадзеныя індывідуальныя кансультацыі ды парады па падрыхтоўцы рэгістрацыйных дакументаў. Удзельнікі семінара будуць мець магчымасць у далейшым скарыстацца кансультацыямі па падрыхтоўцы дакументаў для дзяржаўнай рэгістрацыі некамерцыйных арганізацый ды па іншых прававых пытаннях дзейнасці НДА.

    Удзельнікі семінара-кансультацыі атрымаюць трэцяе выданне кнігі Вольгі Смалянкі «Создание некоммерческих организаций в Беларуси», што нядаўна выйшла друкам.

    Арганізатары семінара будуць радыя вітаць на мерапрыемстве не больш за аднаго прадстаўніка ад кожнай з ініцыятыўных груп, што маюць намер рэгістраваць некамерцыйную арганізацыю.

    Семінар-кансультацыя пройдзе 19 верасня 2015 года ў Мінску, пачатак а 12.00, працягласць — да пяці гадзін.  Месца правядзення будзе паведамлена ўдзельнікам семінара дадаткова.

    Каб падаць заяўку на ўдзел у семінары, трэба запоўніць электронную анкету ўдзельніка, якая знаходзіцца па спасылцы. Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел у семінары-кансультацыі: 14 верасня 2015 года, 11.00.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці