Што рабіць, калі не будзе інтэрнэту? Віртуальная дыскусія
Калі знікае інтэрнэт, сувязь паміж рэальным і віртуальным светам губляецца. Падчас масавых мітынгаў людзі не маглі даслаць фоткі і відэа, а стрымы разрываліся пасярод трансляцый. Сувязь можа прападаць ад перагрузкі сеткі, а можа знікнуць і праз наўмысныя знешнія маніпуляцыі. Ёсць вялікая верагоднасць, што ў найбліжэйшыя дні мы згубім доступ да Youtube, Telegram і іншых сацыяльных сетак.
Гэтая сустрэча будзе карысная ўсім, хто ўдзельнічае ў масавых мерапрыемствах. Журналістам, якія іх асвятляюць, і «народным рэпарцёрам», якія ствараюць кантэнт для Telegram.
На гэтай сустрэчы мы абмяркуем наступныя пытанні:
1. Якія сцэнары магчымыя ў працы беларускага інтэрнэту.
2. Як камунікаваць, калі прападзе інтэрнэт. Разбяром офлайн-мэсэнджары і пагаворым, як імі карыстацца.
3. Спосабы абысці блакіроўку паасобных сайтаў і платформаў. Выкарыстанне VPN, ананімайзераў, Psiphon і іншых інструментаў.
▪️Гэта сустрэча можа прыняць да 300 чалавек.
▪️Спасылка на ўдзел: https://us02web.zoom.us/j/88431819701
▪️Рэгістрацыя не патрэбная.
Вы можаце выкарыстоўваць псеўданім дзеля бяспекі.