• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сустрэча з Янкам Запруднікам

    Сустрэча з адным з самых вядомых дзеячаў беларускай дыяспары, доктарам Янкам Запруднікам, адбудзецца ў аўторак, 28 чэрвеня, у Мінскай абласной бібліятэцы імя А. Пушкіна (вул. Гікалы, 4).

    Нагода для сустрэчы – прыезд сп. Янкі на Радзіму напярэдадні яго 90-годдзя і прэзентацыя кнігі «Кантакты», што нядаўна ўбачыла свет у серыі «Бібліятэка «Бацькаўшчыны».

    Выданне заснаванае на лістах, што пісалі беларусы з метраполіі Янку Запрудніку, і з’яўляецца своеасаблівым працягам выдадзенай у мінулым годзе кнігі Янкі Запрудніка «Па гарачых сьлядах мінуўшчыны. Лісты 1952–1959 гг.».

    Вядомыя даследчыкі эміграцыі Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч, якія займаліся ўкладаннем “Кантактаў”, працавалі з тым самым архівам, толькі з іншага ракурсу: іх мэтай было паказаць, як і дзеля чаго беларусы з метраполіі наладжвалі кантакты з беларусамі замежжа.

    Апроч галоўнага героя кнігі – доктара Янкі Запрудніка – выступяць:

    • Ганна Запартыка, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва;
    • Радзім Гарэцкі, акадэмік НАН Беларусі;
    • Адам Мальдзіс, літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук;
    • Лідзія Савік, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук;
    • Уладзімір Арлоў, гісторык, пісьменнік.
    • Валеры Герасімаў, загадчык аддзела старадрукаў і рэдкіх выданняў Прэзідэнцкай бібліятэкі, намеснік старшыні Рады “Бацькаўшчыны”

    Мадэратар сустрэчы — Наталля Гардзіенка, кандыдат гістарычных навук.

    Падчас  імпрэзы адбудзецца ўрачыстае ўганараванне пераможцаў конкурсу працаў пра беларускае замежжа, які ладзіўся Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” да свайго 25-гадовага юбілею.

    Пачатак імпрэзы 28 чэрвеня ў 18:00.

    Уваход на мерапрыемства вольны.

    Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці