• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вэбінар «Прававое рэгуляванне дзейнасці СМІ»

    Кампанія “За права на інфармацыю” (БАЖ) і Фонд “Масавыя камунікацыі” (fmcom) запрашаюць на сумесныя вэбінары 30 красавіка і 7 траўня па тэме прававога рэгулявання дзейнасці СМІ. У праграме — тэорыя і практыка.

    Эксперты Сяргей Зікрацкі, Алена Лысакова і Аляксей Казлюк распавядуць пра патрабаванні да інфармацыйных матэрыялаў, адказнасць журналіста і СМІ, забеспячэнне доказаў пры распаўсюдзе інфармацыі.

    Праграма вэбінараў:

    Вэбінар 30 красавіка, 15.00 – 17.00

     Блок 1. Сяргей Зікрацкі, 15.00 – 15.30

     — рэкламныя і нерэкламныя артыкулы, правядзенне рэкламных гульняў.

     

     Блок 2. Алена Лысакова, 15.30 – 16.30

     — агульныя патрабаванні да інфармацыйных матэрыялаў, адказнасць журналіста і СМІ, забеспячэнне доказаў;

     — выкарыстанне інфармацыі з сацсетак, прыватнае жыццё;

     

     Блок 3. Аляксей Казлюк: 16.30 – 17.00

     — персанальныя дадзеныя;

     — экстрэмісцкі кантэнт;

     — блакавання сайтаў / паблікаў.

     

    Вэбінар 7 траўня, 15.00 – 17.00

    Блок 1. Алена Лысакова

     — абарона гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі;

     

    Блок 2. Сяргей Зікрацкі

     — заканадаўства аб аўтарскім праве.

     

    Пасля рэгістрацыі атрымаеце інструкцыі і спасылку на трансляцыю.

    Прапановы і заўвагі дасылайце на pravanainfo@gmail.com

    Заставайцеся дома, беражыце сябе!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці