• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Жывыя размовы пра правы чалавека ў Бабруйску

    Мерапрыемства незвычайнага фармату адбудзецца 18 кастрычніка ў Бабруйску. Наведнікі змогуць атрымаць карысныя парады ці кансультацыі ад спецыялістаў па розных пытаннях праваабароны, а таксама забраць на памяць упадабаную паштоўку з выставы-сушкі.

    На “Жывыя размовы” ў Тайм-клубе “1387” збяруцца юрысты і праваабаронцы грамадскіх арганізацыяў і ініцыятываў, якія дзейнічаюць як на Магілёўшчыне, так і па ўсёй Беларусі.  

    Наведнікі змогуць непасрэдна паразмаўляць са спецыялістамі, якія працуюць з праблемамі дыскрымінацыі, прымусовай працы, парушэння правоў грамадзянаў у месцах несвабоды, доступу да правасуддзя, парушэння права на юрыдычную дапамогу, доступу да інфармацыі, свабоды асацыяцыяў, жорсткага абыходжання з жывёламі і па іншых пытаннях, а таксама ажыццяўляюць грамадзянскі кантроль за працай дзяржаўных органаў, займаюцца аналітычнай, адукацыйнай і асветніцкай дзейнасцю ў галіне правоў чалавека.

    Гэта прадстаўнікі такіх арганізацый РПГА «БХК», ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», закрыты ўладамі ПЦ “Вясна”, Праваабарончы цэнтр “Ідэнтычнасць”, Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend, моладзевая прафсаюзная група «Студэнцкая Рада» і Міжнародны праваабарончы рух у Беларусі.

    У кожнага госця мерапрыемтсва будзе магчымасць атрымаць экспертныя парады ці кансультацыі наконт жыццёвых сітуацый, якія могуць падавацца невырашальнымі. 

    Падчас “Жывых размоваў” будзе працаваць выстава-“сушка” паштовак “Дэкларацыя правоў чалавека ў выцінанцы” народнай мастачкі Вольгі Бабурынай, якая арыгінальным чынам увасобіла 30 артыкулаў Дэкларацыі, што распавядаюць пра агульначалавечыя каштоўнасці.

    Чакаем вас у нядзелю 18 кастрычніка ў Тайм-клубе “1387” па адрасе: г. Бабруйск, вул. Савецкая, 97–2. Мерапрыемства будзе праходзіць з 14.00 да 17.00 і пабудаванае такім чынам, што далучыцца можна ў любы момант. Таму калі не будзеце паспяваць да пачатку – усё адно прыходзьце! Уваход вольны. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці