• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Цэслер запытаўся: а чаму гэта я вырашыла, што ў мяне атрымаецца? Інтэрв’ю з беларускай фатографкай Яўгеніяй Мужавай

    Яўгенія Мужава – вядомая беларуская фатографка, чые здымкі друкавалі нават у французскім глянцы. А яшчэ яе плакат «Мы не мяса» перамог у гарадскім конкурсе Варшавы і на працягу некалькіх тыдняў дэманстраваўся ў самых розных раёнах горада. «Радыё Ўнет» пагутарыла з Яўгеніяй, каб даведацца, як яна рашылася паставіць усё на кон дзеля адкрыцця ў Варшаве сваёй фотастудыі.

    Не так даўно беларуска вырашылася ці не на самы смелы крок у сваім жыцці. Жэня адкрыла фотастудыю ў Варшаве. 5 залаў, 270 квадратаў. Баялася? У адказ – катэгарычна-пазітыўнае «не!».

    – Таму што безвыходная сітуацыя. Ты аддаеш апошняе на сваю мару і ў цябе або атрымліваецца, або ты бомж. Так што калі гэта ўсё не запрацуе, я сапраўды бомж, – смяецца Жэня, з якой мы паразмаўлялі напярэдадні адкрыцця яе Man­hat­tan Stu­dio

    – Жэня, ты змянілася! Такая энергічная, папрыгажэла!

    – Таму што раней я была ў пакутах, а зараз проста кайфую! Апошні год я хадзіла і ўсім казала: давайце што-небудзь зробім, давайце што-небудзь зробім. І ў выніку я вырашыла, чаму я павінна кагосьці чакаць? Давайце я сама буду рабіць. Вось таму я зараз проста ў кайфе.

    – Што гэта за памяшканне? Можаш расказаць пра яго як фатографка? Якая тут раніца, вечар, як гэтая лакацыя ўзаемадзейнічае са святлом?

    – Мы знаходзімся на апошнім паверсе даволі высокага будынка, столь тут 4,40 метра. Сонца «ідзе» па галоўнай залі з 12 і да 8 вечара. І гэтае святло для фатографа проста ідэальнае! Таму што фатаграфія – гэта і ёсць маляванне святлом. Таму калі я ўбачыла гэтае памяшканне, я проста закахалася ў гэтыя велізарныя вокны.

    У нас студыя з пяццю заламі. Шмат прасторы, шмат месца для творчасці, для правядзення мерапрыемстваў, у тым ліку для здымак відэа, для запісу падкастаў. Плошча 270 квадратаў. І я яшчэ ні разу не пашкадавала. Нават фатаграфаваць па-іншаму стала – з’явілася нейкае натхненне!

     

    Цалкам падкаст слухайце тут

    Чытайце яшчэ:

    Той выпадак, калі газета выратавала тысячы жыццяў. У якім стане цяпер украінская журналістыка

    Відэааператара Вячаслава Лазарава і яго жонку Таццяну Пыцько будуць судзіць 5 верасня

    Мільёны праглядаў і тысячы каментароў: як беларускі журналіст папулярызуе родную мову праз Цік-Ток

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці