22 снежня пачнецца суд над журналістам і рэстаратарам Іванам Мураўёвым
20 снежня 2022
Служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў
Судзіць яго будуць у Мінгарсудзе. Справу прызначана разглядаць суддзя Алена Шылько, піша "Вясна".
Іван Мураўёў – журналіст, аператар і фатограф. Упершыню яго затрымалі ў жніўні 2020 года. Тады яго выцягнулі з машыны, калі Іван разам з сябрам ехаў здымаць матэрыялы для тэлеканала «Звезда».
1 верасня гэтага года супрацоўнікі Следчага камітэта прыйшлі наўпрост у «Кальянную №1», кіраўніком якой Мураўёў з’яўляецца. Цяпер яму інкрымінуюць ч. 3 арт. 361–1 Крымінальнага кодэкса — удзел у экстрэмісцкім фармаванні. Івану пагражае да 6 гадоў калоніі.
На дадзены момант Іван Мураўёў знаходзіцца ў СІЗА №1 г. Мінска. Праваабаронцы прызналі журналіста палітзняволеным.
Чытайце яшчэ:
Спынены крымінальны пераслед журналіста Алеся Дашчынскага
Лукашэнкаўцы ўзяліся за тых, хто дасылаў паведамленні ў Nexta — імаверна, Пратасевіч ніколі не чысціў чаты
У Слоніме «за рэпост» затрымалі вядомага журналіста і пісьменніка Сяргея Чыгрына
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Amnesty International заклікала вызваліць Алеся Бяляцкага на фоне паведамленняў аб пагаршэнні ягонага здароўя
12.07.2024
Бабруйскі журналіст Дзяніс Носаў выйшаў на волю пасля «сутак»
25.04.2024
БАЖ абнавіў дызайн сайта: што змянілася?
29.02.2024
Автора ютуб‑канала MozgON Владимира Цыгановича будут судить за неповиновение администрации колонии в третий раз
23.08.2024