• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БАЖ патрабуе неадкладна вызваліць Кацярыну Барысевіч! ЗАЯВА

    Заява ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”

    19 лістапада Генеральная пракуратура Беларусі завяла крымінальную справу па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 178 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (“Разгалошванне медыцынскай таямніцы, якое пацягнула цяжкія наступствы”).

    Справа тычыцца гісторыі збітага невядомымі ў Мінску Рамана Бандарэнкі, які пазней памёр у бальніцы хуткай дапамогі ад траўмаў. У межах гэтай справы быў затрыманы медыцынскі работнік, а таксама журналістка самага папулярнага ў Беларусі інтэрнэт-партала TUT.BY Кацярына Барысевіч, якая рыхтавала матэрыялы пра смерць Рамана Бандарэнкі.

    У чацвер у кватэры журналісткі прайшоў ператрус, а сама Кацярына была змешчана ў СІЗА КДБ.

    Пры гэтым на дадзены момант невядома, ці заведзеная крымінальная справа па самім факце нанясення Раману Бандарэнку цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія прывялі да яго смерці.

    ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” лічыць, што замест пошуку сапраўдных вінаватых у забойстве следчыя займаюцца пераследам тых, хто спрабуе знайсці праўду пра акалічнасці смерці Рамана Бандарэнкі.

    ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” патрабуе ад уладаў Беларусі і, у першую чаргу, ад Пракуратуры Рэспублікі Беларусь, якая расследуе справу:

    - неадкладна вызваліць Кацярыну Барысевіч (адну з лепшых і прафесійных судовых журналістак Беларусі), а таксама медыцынскага работніка, які перадаў у медыя грамадска значную інфармацыю і не парушыў пры гэтым правоў родных забітага;

    - замест пераследу за распаўсюд інфармацыі засяродзіцца на пошуку забойцаў.

    Заклікаем беларускую і міжнародную супольнасць далучыцца да гэтых патрабаванняў.

     

    20.11.2020

    ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Праўленне БАЖ прыняло рашэнне па справе намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

    Аб рашэнні Праўлення БАЖ ад 25 жніўня 2026 года 25 жніўня 2026 адбылося пасяджэнне Праўлення БАЖ, на якім разглядаліся выкананне рашэння Праўлення БАЖ ад 23 снежня 2025 года па справе Барыса Гарэцкага, а таксама праект Гендарнай палітыкі БАЖ.
    26.08.2026
    Акцэнты

    МФЖ і ЕФЖ патрабуюць спыніць пераслед беларускіх журналістаў, які цягнецца ўжо шэсць гадоў

    Праз шэсць гадоў пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якія адбыліся 9 жніўня 2020 года, рэпрэсіі супраць свабоды прэсы толькі ўзмацніліся, канстатуецца ў супольнай заяве Міжнароднай і Еўрапейскай федэрацый журналістаў.
    07.08.2026
    Акцэнты

    «Рэпарцёры без межаў» вітаюць вызваленне беларускіх палітзняволеных журналістаў

    RSF вітае вызваленне Дзмітрыя Наважылава, Андрэя Аляксандрава, Ірыны Злобінай і Кірыла Пазняка. Арганізацыя распаўсюдзіла заяву праз свае сацсеткі.
    16.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.