• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускі журналіст-фатограф, музыка-літаратар і чэшскі ваенкар стварылі кнігу пра «крывавыя Беларусь і Украіну»

    Прыбыткі ад продажу кнігі пойдуць на рэабілітацыйны цэнтр «Ланка» – грамадзянскі гуманітарны праект па аднаўленні псіхічнага і фізічнага здароўя, рэадаптацыі ды сацыялізацыі ва Украіне, піша «Гомельштодзень». 

    -Мы хутка выпусцім кнігу Blood­lands 20/22 Belarus/Ukraine, – паведамляюць яе аўтары ў сваіх сацыяльных сетках. Тыя самыя аўтары – гэта гомелец Алесь Плотка (літаратар і музыка, вакаліст гуртоў Sož і Baisan&Yasinski, ён жа – аўтар трох кніг паэзіі і кніг-перакладаў на мову), Алесь Пілецкі (вядомы фатограф і журналіст) ды Станіслаў Крупаж (чэшскі вайсковы журналіст).

    Пра будучую кнігу, якая зусім хутка пабачыць свет, Алесь Плотка гаворыць вось што:

    – Blood­lands 20/22 Belarus/Ukraine – гэта мае вершы, якія вы маглі чытаць у фэйсбуку з 2020-га, усе яны добра вам знаёмыя (нічога новага, ага). Разам з імі — ужо гістарычныя фота двух маіх суаўтараў – Алеся Пілецкага і Станіслава Крупажа. <…> У кнізе знайшлося месца і пяці перакладам маіх украінскіх калегаў, бо я палічыў патрэбным, каб выказванне пра Украіну не было выключна маім. <…> Кніга выходзіць у лонданскім выдавецтве «Скарына», і гэта асаблівы гонар для мяне. Уладзімір Міхневіч (ака Magen­ta Stu­dio) скампанаваў з кнігі сапраўдны шэдэўр друкарства.

    У фокусе аўтараў — «крывавыя землі», Беларусь і Украіна, і іх пакутліва розны шлях дэкаланізацыі.

    Папярэднюю замову па зніжаным кошце можна зрабіць да 5‑га чэрвеня. Кніга выйдзе ў канцы чэрвеня і яе можна будзе атрымаць па пошце ці забраць на адной з трох пацверджаных прэзентацый у Варшаве (ужо вядома, што яна адбудзецца 9‑га ліпеня), Вільні і Празе.

    Увесь прыбытак будзе накіраваны рэабілітацыйнаму цэнтру «Ланка», створанаму беларусамі ва Украіне.

    Замовіць кнігу можна ТУТ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці