• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Былога палітвязня і журналіста Сяргея Гардзіевіча арыштавалі на 15 сутак

    Стала вядома, за што затрымалі журналіста з Драгічына 24 студзеня і які прысуд быў яму вынесены. Справу Сяргея Гардзіевіча разглядала ў судзе Драгічынскага раёна 26 студзеня суддзя Юлія Кукса.

    Як паведамляе сайт 1pr.by, Сяргея Гардзіевіча затрымалі супрацоўнікі Драгічынскага РАУС і склалі адміністрацыйны пратакол за рэпост у сацыяльных сетках публікацыі з сайта «Ганцавіцкі час» 11 лістапада 2023 года. Якая канкрэтна публікацыя мелася на ўвазе — невядома, але ў пратаколе пазначана, што зроблена гэта з інтэрнет-рэсурса, які прызнаны ў Беларусі «экстрэмісцкім».

    Між тым, пра сваё рашэнне заблакаваць сайт «Ганцавіцкі час» Міністэрства інфармацыі РБ папярэдзіла ўладальніка інтэрнэт-рэсурса толькі 15 лістапада 2023 года. Больш таго, у судзе  Сяргей Гардзіевіч адзначыў, што летась у лістападзе выдаліў свой акаўнт у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте». Такім чынам журналіст спрабаваў давесці, што ў яго дзеяннях няма складу адміністрацыйнага правапарушэння.

    Суддзя Юлія Кукса таксама не ўзяла пад увагу, што ў Сяргея Гардзіевіча істотна пагоршылася здароўе: ён траціў прытомнасць і вымушаны быў неаднаразова звяртацца да лекараў. У выніку журналіст быў пакараны арыштам на 15 сутак.

    Чытайце яшчэ:

    Любоў Лунёва: Недапушчальна, калі дасведчаныя журналісты вымушаныя заціскаць у сабе прафесіяналізм і выконваць працу капірайтэра

    У Брэсце чыноўнікі азадачыліся, чаму людзі менш чытаюць дзяржаўныя газеты. Выйсце шукаюць у працы з блогерамі

    Штучны інтэлект пакуль не заменіць журналістаў, затое можа ім дапамагчы. Даем лайфхакі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці