692

«Ці беларусы сэксі?» Прадзюсер Алесь Чахоўскі запусціў уласны YouTube-праект

04.09.2023 Крыніца: Аўтар для сайта БАЖ

«Як беларус пракраўся ў кангрэс ЗША? Чым метро ў Вашынгтоне падобна да менскага? Касцюшка і Шагал — нашы? Як беларуска ў сваёй кавярні стварае бьюці-смузі і чаму дадае мяса ў халаднік?» — так анансуе першы ролік сам аўтар. У відэа Алесь Чахоўскі расказвае пра вандроўку ў Амерыку і важную місію.

YouTube-канал называецца «Алесь Чахоўскі | Беларускі вайб». У першым роліке аўтар расказвае пра паездку ў ЗША, падчас якой ён сустракаўся з шматлікімі героямі відэа. У прыватнасці, уладальніцай кавярні, прадстаўнікамі беларускай і ўкраінскай дыяспары, амерыканцамі з беларускімі каранямі.

Першае відэа атрымалася вельмі дынамічным і насычаным. А самае галоўнае, што гаворка — не толькі пра забаўляльны кантэнт.

— Я прывёз паперы, у тым ліку афіцыйны запыт ад імя Беларускай рады культуры, Беларускага інстытута ў Амерыцы і дыяспары ў ЗША аб рэідэнтыфікацыі мастакоў беларускага паходжання. Бо шмат з іх падпісаныя ў музеях і галереях як russian. Мы збіраемся гэта змяніць, — паведаміў Алесь Чахоўскі. — Важна данесці свету, якімі талентамі валодала і валодае Беларусь.

Больш інфармацыі пра ініцыятыву #art_born_Belarus можна прачытаць у сацсетках Беларускай рады культуры (напрыклад, у Telegram).

Чытайце яшчэ:

Сайты, YouTube-праекты, аудыяпадкасты. Якія медыйныя праекты з’явіліся ў беларускай інфапрасторы ў 2023-м

Аляксандра Ханевіч: «У іх зброя, а ў нас толькі праўда і ўсё»

Алег Гаруновіч: Часам мы марым пра нейкія подзвігі, але забываемся пра невялікія крокі

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!