• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Генпракуратура завяла шэсць крымінальных спраў супраць супрацоўніка Радыё Свабода Сяргея Дубаўца

    Яму інкрымінавана парушэнне заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму, недапушчэнні рэабілітацыі нацызму і адмаўленні генацыду беларускага народа, гаворыцца ў прэс-рэлізе ведамства.

    Згодна з матэрыяламі спраў Сяргей Дубавец у сваіх публічных выказваннях у аўтарскім блогу, «распаўсюдзіў загадзя ілжывыя і адкрыта дэструктыўныя звесткі аб палітычным, эканамічным, сацыяльным, ваенным і міжнародным становішчы Рэспублікі Беларусь, прававым становішчы яе грамадзян, чым дыскрэдытаваў Рэспубліку Беларусь, органы дзяржаўнай улады і кіравання; распальваў сацыяльную варожасць і варожасць па прыкмеце прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай групы; абгаварыў кіраўніка дзяржавы; удзельнічаў у экстрэмісцкім фармаванні, а таксама фармаванні, дзейнасць якога накіравана на рэабілітацыю нацызму; адмаўляў факт генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд; здзейсніў наўмысныя дзеянні па рэабілітацыі нацызму».

    Сяргею Дубаўцу ставяцца ў віну артыкулы:

    паводле арт. 369–1, ч.1 арт. 130, ч. 1 арт. 367, ч. 1 арт. 361–1, ч. 1 арт. 130–2, ч. 1 арт. 130–1 Крымінальнага кодэкса.

    Сяргей Дубавец нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мінску. У 1980‑х браў удзел у нацыянальным адраджэнні. У 1991–2000 гадах быў першым рэдактарам адноўленай «Нашай Нівы».

    Чытайце яшчэ:

    У зняволенай журналісткі Ларысы Шчыраковай з’явілася «хросная»

    Што цяпер нельга паглядзець на «Беларусь 5»? Як існуе дзяржаўнае тэлебачанне без міжнароднага спорту

    Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы сцвярджае, што гатовы праект пастановы аб стварэнні адзінай медыякампаніі. Што з ёй не так?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці