• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Гэта сюррэалізм». Дарʼя Данілава, асуджаная па справе TUT.by, зʼехала з Беларусі і распавяла пра сябе

    Дарʼя Данілава, менеджар TAM.BY, дырэктар RocketData, зʼехала з Беларусі ў Батумі. Пра гэта яна распавяла ў Facebook.

    «Самае трапнае слова для ўсяго таго, што адбылося са мной — гэта сюррэалізм, але галоўнае, што я на волі, бадзёрая, здаровая, поўная энергіі і жадання жыць сваё цудоўнае і ўжо сапраўды не сумнае жыццё далей. Як той казаў, будзе што расказаць унукам», — напісала Дар’я.

    Цяпер яна ў Батумі.

    «Я прыляцела ў Батумі, і нарэшце праз год абняла каханага мужа і брата, а ўвогуле, нас тут цэлая банда, і хутка стане яшчэ больш. Планую тут правесці лета. Пакуль узяла адпачынак, і месяц-два буду адпачываць і аднаўляцца. Далей пакуль дакладнага плана няма, але сапраўды буду ў нейкай форме працягваць развіваць Rock­et­da­ta, планую злятаць у «тур» па сябрах, якія цяпер раскіданыя па ўсім свеце, і з усімі паабдымацца», — напісала яна.

    У сваім пасце Дарʼя Данілава падзякавала ўсім, хто пісаў ёй лісты і падтрымліваў, і адзначыла, што за час, праведзены ў СІЗА, яна прачытала каля 50 кніг, да якіх не даходзілі рукі, схуднела на 10 кілаграмаў і стала ўладальніцай ідэальнага прэса.

    «Вяртаюся паступова да нармальнага жыцця пасля самага трэшовага года ў сваёй гісторыі», — напісала яна.

    Апошні год Дарʼя правяла ў СІЗА КДБ, а потым у СІЗА на Валадарскага па абвінавачванні ў дапамозе ва ўхіленні ад выплаты падаткаў па справе TUT.BY.

    Праз 10 месяцаў гэтае абвінавачванне з яе знялі, але прад’явілі «народны» артыкул 342 за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах пасля выбараў 2020 года. Па гэтым артыкуле асудзілі, і 25 красавіка яна выйшла з залы суда, атрымаўшы прысуд 1 год і 4 месяцы калоніі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці