• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Каманда беларускіх журналістаў запускае ‘Koska.media — праект пра беларускую супольнасць у рэгіёнах

    1 чэрвеня запускаецца новы праект беларускіх журналістаў пра шляхі вырашэння пра беларускую супольнасць у рэгіёнах.

     
    «‘Koska.media стварае каманда журналістаў, якія да 2021 года працавалі з рэдакцыяй «Рэгіянальнай газеты» ў Маладзечне. Усе самыя яскравыя пратэсныя фота з Маладзечна, якія бачыла Беларусь і свет, здымала наша Настасся Уткіна, а відэа — Зоя Хруцкая і Ігар Палынскі. Пасля ператрусаў у рэдакцыі «Рэгіянальнай газеты» і дамах супрацоўнікаў мы выехалі з Беларусі і цяпер працуем у Беластоку.

    Мы бачым, як шмат гісторый людзей з рэгіёнаў Беларусі павінны быць пачутымі. Пра тое, што адбылося, што адбываецца цяпер і якой можа быць Беларусь будучыні», —  расказваюць аўтары праекту.

    Рэдакцыя плануе засяродзіцца на «асэнсаванні праблем беларускай супольнасці, пошуку шляхоў іх вырашэння, будзе спрабаваць разам з героямі намаляваць вобраз будучыні Беларусі».

    Дзе чытаць новы медыйны праект:

    Сайт https://koska.media. Тут можна знайсці публікацыі — тэксты, падкасты і відэа.

    Сацыяльныя сеткі:

    Insta­gram: https://www.instagram.com/koskamedia/
    Telegram: https://t.me/koskamedia/
    Face­book: https://www.facebook.com/koskamedia/
    Twit­ter: https://twitter.com/koska_media/

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці