• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Крымінальную справу супраць кіраўніка «Маланка Медыя» Паўла Марыніча перадалі ў суд

    Генеральная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да кіраўніка «Маланка Медыя» Паўла Марыніча, а таксама стваральніка лічбавай платформы «Новая Беларусь» Паўла Лібера, палітыка Аляксандра Дабравольскага і кіраўніцу ініцыятывы «Сумленныя людзі» Алену Жываглод. Справа расследавалася ў парадку спецвытворчасці, паведамляе Reform.by.

    Фігурантаў абвінавачваюць у перашкодзе працы Цэнтральнай выбарчай камісіі, а таксама камісій па рэферэндуме, здзейсненай з ужываннем пагрозы і іншым спосабам, групай асобаў па папярэдняй змове.

    Паводле абвінавачання, Жываглод, Лібер, Марыніч і Дабравольскі разам з іншымі асобамі ў студзені-лютым 2022 года «прынялі ўдзел у распрацоўцы і рэалізацыі адзінага плана супрацьпраўных дзеянняў для зрыву рэспубліканскага рэферэндуму». План прадугледжваў адпраўку лістоў па месцы жыхарства і працы сябрам выбарчых камісій.

    «В частности, в письмах содержались угрозы для запугивания, формирования сомнения в правомерности своих действий и чувстве вины за работу в составе избирательных комиссий, внушались представления о невозможности действующей власти обеспечить их безопасность. В них также высказывалось требование предоставить экстремистскому формированию «Честные люди» необходимые им сведения, делались необоснованные заявления о фальсификациях явки на референдум и результатов голосования.

    …Осознавая собственную несостоятельность, отсутствие поддержки и авторитета в беларусском обществе, обвиняемые инициировали направление подобных писем от имени Генеральной прокуратуры Республики Беларусь, Следственного комитета Республики Беларусь, других государственных органов, а также должностных и иных лиц, не имевших отношения к такой противоправной деятельности», – заяўляе Генпракуратура.

    Абвінавачанне сцвярджае, што сябрам камісій было накіравана не менш за 11 тысяч лістоў.

    Нагадаем, следчы камітэт распачаў «спецыяльную вытворчасць» супраць Марыніча, Жываглод, Дабравольскага і Лібера ў снежні 2023 года.

    Павел Марыніч — кіраўнік «Маланка Медыя», сын рэпрэсаванага былога дзяржаўнага дзеяча Міхаіла Марыніча — пакінуў Беларусь пасля пратэстнай Плошчы-2010. Ягоны праект «Маланка Медыя» быў створаны ў 2020 годзе. «Мы пачыналі як Zubr праект па грамадскім актывізме. У 2020‑м мы зрабілі платформу па назіранні за выбарамі, і гэтыя дадзеныя ўсё яшчэ адкрытыя, у адрозненні ад ярмошынскіх. Мяркую, што галоўнае, у чым я ўдзельнічаў у апошнія гады, — якраз гэты праект, тое, што Лукашэнку ва ўсім свеце больш не лічаць прэзідэнтам. Ён дыктатар, які ўтрымлівае ўладу ў краіне», — казаў Павел Марыніч у інтэрв’ю «Нашай Ніве».

    15 лютага 2023 года «Маланку Медыя» МУС прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем». Як тады паведамлялі праўладныя тэлеграм-каналы, адпаведнае рашэнне было прынятае «за публічныя заклікі да санкцый, арганізацыю дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь».

    Чытайце яшчэ:

    Відэааператара Андрэя Толчына пачнуць судзіць 5 сакавіка. Яго вінавацяць адразу па трох крымінальных артыкулах

    Нармалізацыя як умова выжывання. Што цяпер асвятляюць «перафарматаваныя» выданні

    Процент от налогов — на журналистику. Независимые СМИ предлагают читателям из Польши и Литвы новый способ поддержать их

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці