• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міліцыянты зноў забралі беларускія кнігі ў Барыса Хамайды

    У мінулую пятніцу найстарэйшаму віцебскаму апазіцыянеру давялося 3 гадзіны правесці ў пастарунку. Яго затрымалі каля так званага «сіняга дома» на вуліцы Леніна, дзе ён звычайна распаўсюджвае беларускія выданні, паведамляе «Радыё Рацыя».

    Міліцыянты патлумачылі, што затрымліваюць “па падазрэнні ў несанкцыянаваным пікетаванні”.

    Барыс Хамайда распавёў:

    — Калі мяне забіралі, я спытаў: “Пратакол складаць будзеце?” Міліцыянт сказаў: “Буду!” Але ў пастарунку пратакол не складалі, проста забралі 12 кніг, перапісалі іх, апячаталі… А гэта ж звычайныя беларускія кнігі, афіцыйна выдадзеныя. Там няма за што зачапіцца, звычайныя беларускія кнігі!

    Месяц таму ў Барыса Хамайды ўжо забіралі кнігі, якія ён бясплатна прапаноўваў гараджанам. Тады было канфіскавана 13 кніг, і апазіцыянер ужо атрымаў паведамленне з міліцыі, што распачынаць супраць яго адміністрацыйную справу не будуць – няма падстаў. Але кнігі дагэтуль не вярнулі.

    Цяпер у аддзеле міліцыі Чыгуначнага раёна ўжо 25 ягоных кніжак, падлічыў Барыс Хамайда. Што да падазрэнняў у несанкцыянаваным пікетаванні, то яны таксама беспадстаўныя. На працягу апошняга года ў спадара Хамайды міліцыянты забралі ўсё, што толькі магло б быць атрыбутам пікета: бел-чырвона-белы парасон, стужкі, вышытую чырвоным на белай палатніне малітву “Ойча наш”, паштоўкі… Засталася ў яго толькі стужка з беларускім арнаментам, але і тая выклікала падазрэнні ў міліцыянтаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці