• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанне “Борисовским новостям”, будзе суд

    Міністэрства інфармацыі вынесла пісьмовае папярэджанне юрыдычнай асобе, на якую ўскладзеныя функцыі рэдакцыі газеты “Борисовские новости”, уладальніку інфармацыйнага рэсурса Borisovnews.byПВУП “Букас медиа-центр” – за парушэнне арт. 38 закона “Аб сродках масавай інфармацыі” (“Інфармацыя, распаўсюд якой у сродках масавай інфармацыі забаронены”).

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/000022_617111_big_4.jpg

    Мінінфарм лічыць, што рэдакцыя газеты парушыла палажэнні арт. 8 закона “Аб  масавых мерапрыемствах”, размясціўшы ў артыкуле “Рассерженные люди выйдут на площадь” (№ 40 (1324) ад 4 кастрычніка 2017 г.) інфармацыю наступнага зместу:

    “Відэаролік заканчваецца заклікам паўдзельнічаць у чарговым Маршы раззлаваных беларусаў 2.0, які плануюць правесці лідары Беларускага нацыянальнага кангрэса 21 кастрычніка ў 14 гадзін на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску”.

    Гэтая ж норма закона “Аб  масавых мерапрыемствах”, на думку Мінінфарма, была парушаная размяшчэннем на інтэрнет-рэсурсе borisovnews.by 25 жніўня 2017 г. у артыкуле “Военные РФ прибыли в Печи” інфармацыі наступнага зместу: “…Таму былы палітзняволены Мікалай Статкевіч, адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Канграса, заклікае ўсіх неабыякавых грамадзян сабрацца 8 верасня ў 19 гадзін у Мінску на Кастрычніцкай плошчы і правесці Акцыю папярэджання з патрабаваннем адмены вучэнняў “Захад-2017”.

    Як вынікае з тэксту папярэджання, Міністэрства інфармацыі дзейнічала з улікам пазіцыі Міністэрства ўнутраных спраў. Дакумент падпісаны міністрам інфармацыі Аляксандрам Карлюкевічам. Міністр Аляксандр Карлюкевіч запатрабаваў выдаліць указаныя парушэнні цягам васьмі дзён, пра што паведаміць Мінінфармацыі.

    28 лістапада галоўны рэдактар газеты “Борисовские новости” Анатоль Букас быў выкліканы ў РУУС Барысаўскага раёна для правядзення працэсуальных дзеянняў па справе аб адміністратыўным правапарушэнні, звязанай з вынесеным Мінінфармам пісьмовым папярэджаннем. Суд адбудзецца бліжэйшым часам.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці