• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На сайт «Беларускага Радыё Рацыя» была DDoS-атака

    У сераду, 24 чэрвеня, практычна цягам усяго дня не было доступу да сайта «Беларускага Радыё Рацыя». Супрацоўнікі таксама не мелі доступу і да яго сістэмы адміністравання.

     

    На працягу ўсяго дня падчас спробы зайсці на інфармацыйны рэсурс «Беларускага Радыё Рацыя» (racyja.com) у браўзеры з’яўлялася паведамленне «error 521». Гэтая памылка ўзнікае, калі вэб-сервер раптоўна губляе сувязь з сэрвісам CloudFlare. Шматлікія інтэрнэт-рэсурсы выкарыстоўваюць гэты сэрвіс для дадатковай абароны ад DDoS-атак і паскарэння ладавання кантэнту сваіх сайтаў. Cloud­Flare забяспечвае гэта праз перанакіраванне трафіку на сайт з дапамогай воблачнага проксі-сервера.

    DDos-атака (dis­trib­uted denial-of-ser­vice) здзяйсняецца звычайна з дапамогай бот-сеціва, якое няспынна генеруе вялікую колькасць пакетаў альбо запытаў на мэтавую сістэму, якая ў выніку перагружаецца.

    Прычынай таго, што вэб-сервер згубіў сувязь з Cloud­Flare, могуць быць два фактары:

    - сервер не адказвае альбо недаступны — у гэтым выпадку трэба праверыць працаздольнасць сэрвера;

    - вэб-сервер блакуе запыты Cloud­Flare. Часам сістэма бяспекі хостынгу ўспрымае пастаянныя падлучэнні з адных і тых жа IP-адрасоў за DDoS-атаку. У выніку Cloud­Flare абмяжоўвае ці наўпрост блакуе хуткасць на гэтыя адрасы.

    Па стане на вечар 24 чэрвеня доступ да сайта «Беларускага Радыё Рацыя» не адноўлены. Сэрвіс Cloud­Flare прапануе доступ толькі да снэпшота (рэзервовая копія) сайта, які знаходзіцца ў рэжыме афлайн.

    Карэспандэнту службы маніторынгу ГА «БАЖ» супрацоўнікі радыё паведамілі, што служба тэхнічнай падтрымкі працуе над вырашэннем праблемы блакавання сайта і абяцае вярнуць да яго доступ найбліжэйшым часам.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці