1014

Нямецкі саюз журналістаў піша пра мінскі “прафсаюзны” семінар для БАЖаўцаў

05.04.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Інфармацыя пра візіт у Мінск намесніка старшыні Саюза нямецкіх журналістаў (DJV) Вольфганга Грэбенхофа трапіла ў чарговы інфармацыйны бюлетэнь гэтай арганізацыі.

“Падвойная роля як узор” (Пераклад: Сяргей Паўлавіцкі).

“На гэтым тыдні намеснік старшыні федэральнага праўлення Саюза нямецкіх журналістаў DJV Вольфганг Грэбенхоф (Wolfgang Grebenhof) на запрашэнне Фонда імя Фрыдрыха Эберта і Беларускай асацыяцыі журналістаў выступіў на семінары ў Мінску.

Асаблівую цікавасць 15-і беларускіх удзельнікаў выклікала падвойная роля Саюза DJV як прафсаюза і прафесійнай суполкі. Калег уразіў шырокі спектр сервісных прапаноў для сяброў нямецкай арганізацыі: ад прававой абароны да ўдзелу у кангрэсах і вебінарах.

Выступоўца таксама праінфармаваў прадстаўнікоў беларускай асацыяцыі пра магчымасці штатных журналістаў ў Германіі ўплываць на прыняцце рашэнняў у арганізацыях, дзе яны працуюць, пра лабіяванне, досвед правядзення страйкаў і іншых форм змагання за свае працоўныя правы.

Дыскусія паказала, што сітуацыя з праблемамі журналістаў у дзвюх краінах мае надзіва шмат паралеляў. Праўда, у Беларусі сюды дадюцца яшчэ рэпрэсіі супраць супрацоўнікаў СМІ, якія крытычна ставяцца да ўладнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, — дастатковая прычына для Грэбенхофа, каб выступіць у Мінску са словамі падтрымкі свабоды прэсы і слова.

Яе ўмацаванне, паводле слоў нямецкага эксперта, патрабуе міжнароднай салідарнасці журналістаў і моцных прафсаюзаў”.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!